Дзеткам

Кнігі

Christmas gift

Comics

Journals and almanacs

Tales

Аўдыёкнігі

Выдавецтвы

Календары

Музыка

Рознае

Authors

Хрысціянская азбука

Хрысціянская азбука
1.69 BYN
Size: 220x290 mm
Weight: 550 g

Purchase

out of stock
Літаратура для дзяцейРэлігійная літаратураКнігі дзеткам

Description

Чытанне для дзяцей і бацькоў / Склад. Біблейскае Таварыства ў РБ; Мастак І. Гардзіёнак. — Мінск, Біблейскае Таварыства, 2003. — 96 с., іл. Цв. вокл.

ISBN 985-6183-04-9

Кніга дапаможа даведацца пра Божы погляд 

ДЗЕТКАМ:
на навакольны свет;
на дабро і зло;
на адносіны да бацькоў;
на важнасць вучобы і ведаў;
на сяброўства і сяброў;
на жаданні і абавязкі. 

БАЦЬКАМ:
на дзяцей у сям'і;
на роль выхавання;
на пакаранне і заахвочванне;
на фарміраванне характару дзіцяці.

 

Слова ад выдаўца

Кніга, якую мы вам прапаноўваем, прысвячаецца хрысціянскаму выхаванню нашых дзетак. Яна называецца Хрысціянскай азбукай, і мы хочам звярнуць вашу ўвагу на кожнае з гэтых словаў. Гэта азбука, бо яна дае магчымасць дзеткам пазнаёміцца з літарамі і словамі, але ж яе прызначэнне не абмяжоўваецца тым, што каб толькі адкрыць дзеткам навуку чытаць.

Яна хрысціянская і, як і ўсё тое, што злучана з Богам, нясе дабро і святло. Яна напоўнена “азбукай” Хрыстовага навучэння, пра якое можна даведацца, калі прачытаць яе кароценькія апавяданні ці казкі і прыведзеныя ў ёй невялічкія цытаты з тэксту Бібліі. Яны заклікаюць падумаць і пра значэнне ведаў, і пра адносіны да бацькоў, і пра добрае і дрэннае, і пра сапраўдных сяброў, і пра радасць Божага дабраславення ў жыцці.

Кніга будзе цікавай і для бацькоў, бо праз простыя і шчырыя парады свае яна і дарослым можа дапамагчы па-іншаму ўбачыць сваіх дзетак, сябе, свае прынцыпы выхавання, а галоўнае — добрага Бога, Які стварыў гэты цудоўны свет і даў тыя законы, згадзіўшыся з якімі, можна быць шчаслівым.

У канцы кнігі вы знойдзеце і невялікія тэксты для чытання, і некаторыя малітоўныя абразкі, і апавяданні пра найважнейшыя святы, і невялічкі Слоўнічак пакуль што невядомых вам словаў.

Добрага ж вам шляху, паважаныя дзеткі і бацькі, у вывучэнні Азбукі, і няхай будзе з вамі добраславенне Божае!

Product Reviews

Login or Register to write the first review.

Products You May Like

Для ўсіх аматараў птушак — дзяцей і дарослых — мы зрабілі размалёўкі, якія дапамогуць дазнацца болей пра птушак Беларусі, вывучыць назвы птушак на беларускай і расейскай мовах і, натуральна, адпачыць за прыемным баўленнем часу.
Шэін Аляксей
Таямніцу Сямі Камянёў можа раскрыць толькі той, каго старажытныя летапісы называюць Дастойным. Хлопец Ясь, які апынуўся ў дзівоснай краіне Эферыі, спрабуе разгадаць схаваную ў вяках загадку крышталёў, каб выратаваць жыццё сваёй сяброўкі і вызваліць Эферыю ад прыгнёту злога самазванца.
Наліва Андрэй
Кніжка «Адважныя вандроўнікі» — гэта падарожжа ў чароўны свет лясных жывёл, якія сябруюць з чалавекам і маюць з ім агульныя забавы і клопаты — займальныя і вясёлыя.