Да сваёй гісторыі: Сярэднявечча і Ранні Новы час
11.20 BYN
Size: 145x215 mm
Weight: 250 g
Purchase
out of stock
Description
Зборнік навуковых артыкулаў, прысвечаных памяці Паўла Лойкі / Навуковы рэдактар Васіль Варонін. — Смаленск: Інбелкульт, 2013. — 156 с.
ISBN 978-5-9904531-3-5
У зборніку змяшчаюцца артыкулы, у якіх разглядаюцца розныя аспекты айчыннай і сусветнай гісторыі эпохі Сярэднявечча і Ранняга Новага часу — перыяду, які ўсё яшчэ недастаткова даследаваны ў беларускай навуцы і слаба вядомы шырэйшаму колу нашых суайчыннікаў. Якраз гэтыя часы грунтоўна даследаваў Лойка, цяпер жа ягоную справу працягваюць вучні, шмат хто з якіх стаў аўтарамі зборніка. Асаблівая ўвага надаецца дыскусійным і маладаследаваным аспектам развіцця беларускіх зямель у першыя дзесяцігоддзі існавання Рэчы Паспалітай.
ЗМЕСТ
Да чытача
Алена Дзянісава. Манастырскае жыццё ў Турава-Пінскай епархіі ў XI—XVII стст.
Макар Шніп. Канфесійны фактар у развіцці мяцяжу М. Глінскага ў Вялікім Княстве Літоўскім
Маргарыта Фабрыкант. “Хроніка Быхаўца” як протанацыяналістычны наратыў: этнізацыя грамадзянскасці
Наталля Сліж. Маёнтак Куранец у другой палове XVI ст.
Уладзімір Падалінскі. Гандлёвая праблематыка ў працы прадстаўнічых структур улады Вялікага Княства Літоўскага (апошняя трэць XVI ст.)
Настасся Скеп’ян. Соф’я Слуцкая: праваслаўная святая каталіцкага веравызнання.
Алена Дземідовіч. Канфліктна-безваенны перыяд у адносінах Рэчы Паспалітай з Расійскай дзяржавай: ад Дэўлінскага перамір’я да Смаленскай вайны
Віталь Галубовіч. Лісты Уладзіслава IV Вазы да падскарбія ВКЛ Мікалая Кішкі са збораў Расійскай нацыянальнай бібліятэкі
Андрэй Мацук. Пасольскія соймікі Слонімскага павета ў панаванне Аўгуста ІІІ
Іна Соркіна. Як мястэчкі сталі штэтламі: трансфармацыя этнаканфесійнай структуры насельніцтва мястэчак Беларусі ў XVIII—XIX стст.
Степан Темушев. Западнославянская модель формировання государственности и налогово-даннической системы в период Раннего Средневековья
Звесткі пра аўтараў
Пра кнігу (ад выдаўца) Паглядзець цалкам
Звесткі пра аўтараў Паглядзець цалкам

Products You May Like
У кнізе рэканструюецца ход і характар бітвы пад Клецкам 1506 г., якая была адной з найбольш важных і знакамітых у вайсковай гісторыі Вялікага Княства Літоўскага. Гэтая падзея разглядаецца на фоне агульнага ваенна-палітычнага становішча ва Усходняй Еўропе на мяжы XV—XVI стст. Даследаванне праведзена з выкарыстаннем метаду гістарычнай антрапалогіі: адзін з яго раздзелаў уяўляе сабой палітычную біяграфію галоўнага героя бітвы пад Клецкам Міхаіла Глінскага, не абмінутыя таксама ўвагай і іншыя найбольш яркія палітычныя постаці тагачаснай дзяржавы Ягелонаў.
Першае ў айчыннай гістарыяграфіі комплекснае даследаванне радыкальных змен у сямейна-шлюбных адносінах і сэксуальным жыцці беларускага савецкага грамадства на працягу першага дзесяцігоддзя яго існавання. Разгляданы час характарызаваўся неверагоднай нават па сённяшніх мерках свабодай нораваў. Сэксуальная рэвалюцыя кінула выклік традыцыйнаму сямейна-шлюбнаму ладу, трансфармавала інстытут шлюбу і заснаваную на ім мараль, паставіла сэксуальнасць у грамадскі дыскурс.
Аўтары нумару: Томас Бон (Thomas M. Bohn), Яўген Грэбень, Леанід Зашкільняк (Леонід Зашкільняк), Уладзімір Падалінскі, Марцэлі Косман (Marceli Kosman), Наталля Сліж, Ірына Сынкова, Міхаіл Тарэлка, Анатоль Трафімчык, Юры Туронак (Jury Turonak), Аркадзіуш Чволэк (Arkadiusz Czwołek).