Моцны Жбуць
10.60 BYN
Size: 130x200 mm
Weight: 310 g
Purchase
out of stock
Description
Раман / Пераклад з чэшскай Веранікі Бяльковіч. — Мінск: І. П. Логвінаў, 2013. — 168 с. — (Чэшская калекцыя). Цвёрдая вокладка.ISBN 978-985-562-004-5.
Паводле Irena Dousková, Hrdý Budžes, 1998.
У рамане “Моцны Жбуць” Ірэна Доўскава вяртаецца ў часы свайго дзяцінства — змрочны перыяд чэхаславацкай нармалізацыі 70-х гг. Сямейныя непаразуменні, школьнае жыццё і атмасфера правінцыйнага тэатра, дзе працуюць бацькі, ствараюць рэчаіснасць, якую спрабуе асэнсаваць схільная да лішніх развагаў і лішняй вагі дзевяцігадовая Гэленка Соўчкава. Гэты аўтабіяграфічны раман паўніцца смешнымі і сумнымі гісторыямі жыцця тыповага сацыялістычнага райцэнтра, якое можна падацца знаёмым і беларускаму чытачу.
Ганна Янкута: Жбуць вялікі і магутны, альбо 5 прычын чытаць Ірэну Доўскаву
ЗМЕСТ Паглядзець змест цалкам
ПРА АЎТАРКУ
Ірэна Доўскава (Irena Dousková) нарадзілася ў гарадку Пршыбрам у акторскай сям’і. З 1975 г. жыве ў Празе, дзе пазней скончыла юрыдычны факультэт Карлавага ўніверсітэта, аднак юрыстам так і не стала. Змяніла некалькі працаў, большасць з якіх так ці інакш звязаная з журналістыкай. Апошнія некалькі гадоў займаецца пераважна літаратурнай дзейнасцю. На сённяшні дзень Ірэна Доўскава — аўтарка дзясятка кніг, найбольш вядомая з якіх — раман “Моцны Жбуць” (1998). Адразу ж пасля выдання кніга зрабілася бестселерам, дачакалася некалькіх вельмі паспяховых пастановак у тэатры, на радыё і тэлебачанні ды была перакладзеная на нямецкую, польскую, славенскую, вугорскую і балгарскую мовы.
ФРАГМЕНТ З КНІГІ
“Учора быў важны дзень. Учора па школьным радыё я пачула прыгожы вершык пра аднаго дзядзьку. Яго звалі Моцны Жбуць, ён быў вельмі адважны і вытрываў, хоць у яго і здараліся ўсялякія нягоды. У мяне таксама бываюць нягоды, больш за ўсё таму, што я тоўстая і з мяне ўсе смяюцца. Але ўчора я вырашылася, што не здамся. Я буду як Моцны Жбуць і вытрываю.
А яшчэ ўчора здарылася адна прыкрая рэч. Так гаворыць дырэктар тэатра — “прыкрая рэч”, а я яго ведаю, бо мама ў гэтым тэатры працуе акторкай, і тата таксама. І дырэктар, калі хоча сказаць акторам, што нешта не так, дык гаворыць: “Таварышы, тут вось якая прыкрая рэч”. Папраўдзе, я яго не вельмі люблю, бо ён выглядае так, як калі ўсміхаецца чэрап. Чэрапа і шкілета я баюся больш за ўсё. А яшчэ я досыць моцна баюся чарцей, а таксама сабак, бо адзін сабака аднойчы ўкусіў мяне за нагу, але гэта было ў Акопках у дзеда і бабулі. Проста мне падабаецца, калі так кажуць — прыкрая рэч…”
Products You May Like
Кніга “Пад крыжам” улучае аповесць пра вялікага беларускага мастака-пейзажыста Фердынанда Рушчыца “Зямля Фердынанда”, навелы пра выдатных сучасных пейзажыстаў Марыю ды Міколу Ісаёнкаў, Антона Вырву і развітальнае апавяданне са зніклай у чарнобыльскай бядзе вёскай Лімень на Магілёўшчыне, якая па-ранейшаму жыве ў памяці і сэрцы пісьменніка.
Раман апавядае пра знешне нібыта лёгкае жыццё маладых людзей, якія вядуць, тым не менш, няпростыя пошукі свайго месца ў гэтым жыцці і, на жаль, не заўсёды ўдала спрабуюць паразумецца паміж сабою.
Муніцыпальныя службы намагаюцца зруйнаваць твой дом, каб пабудаваць на яго месцы новы аўтамабільны праезд, а галактычныя камунальнікі, пракладаючы міжзоркавую трасу, у сваю чаргу, мерацца ўчыніць тое самае з тваёй планетай. Самая пара ўцякаць з роднай Зямелькі. Увазе чытача прапануецца сусветнавядомы раман брытанскага пісьменніка і сцэнарыста Дугласа Адамса. “Аўтаспынам па Галактыцы” — адна з вяршыняў жанру іранічнай фантастыкі.














