Дзеткам

Кнігі

Christmas gift

Comics

Journals and almanacs

Tales

Аўдыёкнігі

Выдавецтвы

Календары

Музыка

Рознае

Authors

Лейці вялікага князя літоўскага

Лейці вялікага князя літоўскага
16.80 BYN
Size: 145x210 mm
Weight: 250 g

Purchase

out of stock
ГісторыяПеракладыНавуковая літаратураНавукова-папулярная літаратураІнбелкульт (Смаленск)Дубоніс Артурас

Description

З гісторыі ранніх дзяржаўных структур літоўскага грамадства / пераклад з літоўскай Рамана Урбановіча. — Смаленск: Інбелкульт, 2015. — 146 с.

ISBN 978-5-00076-027-7

Гэтая кніга — даследаванне нараджэння, развіцця і заняпаду ў Вялікім Княстве Літоўскім служылага саслоўя лейцяў. Лейці служылі ў якасці памежнай варты, абаранялі замкі, рэпрэзентавалі велікакняскую ўладу на ўскраінах і ўтаймоўвалі незадаволеных ёй; пазней яны даглядалі коней гаспадара і суправаджалі яго ў падарожжах. Праз звыклую сучаснаму чытачу структуру палітычных і эканамічных адносін, на якіх грунтавалася Вялікае Княства Літоўскае, у кнізе праступае структура асабістых сувязяў паміж яго людзьмі, ад гаспадара да служылага лейця.

Пераклад зроблены паводле выдання: Dubonis, Artūras. Lietuvos didžiojo kunigaikščio leičiai: iš Lietuvos ankstyvųjų valstybinių struktūrų praeities. — Vilnius: Lietuvos istorijos instituto leidykla, 1998. — 160 p.

У афармленні першай старонкі вокладкі была выкарыстана выява фрэскі “Ягайла на кані” (замкавая капліца ў Любліне).


Артыкул пра аўтара ў Вікіпэдыі


ЗМЕСТ Паглядзець

Ягор Новікаў. Уступнае слова ад рэдактара Паглядзець

Product Reviews

Login or Register to write the first review.

Products You May Like

Блашчак Томаш
У кнізе на аснове шырокага кола крыніц падрабязна даследуюцца беларуска-літоўскія адносіны як падчас барацьбы за стварэнне незалежнай Літвы і Беларусі, так і ў міжваенны перыяд, калі беларусы заставаліся бездзяржаўнай нацыяй, а літоўцам удалося адстаяць сваю дзяржаву. Шмат увагі прысвечана вайсковаму супрацоўніцтву Літвы і Беларускай Народнай Рэспублікі, а таксама кнігавыданню на беларускай мове ды грамадскаму жыццю беларусаў у міжваеннай Літве.
Станкевіч Ян
У гэтым выданьні зьмешчаныя выбраныя працы вядомага беларускага нацыянальнага дзеяча Яна Станкевіча (1891—1976), якія ў 1910—1970-я гг. друкаваліся на старонках беларускага пэрыядычнага і непэрыядычнага друку як у Беларусі, так і за яе межамі. Друкаваныя працы надзвычай разнастайныя як паводле жанраў, так і паводле тэматыкі.
Кіпель Зора
У кнізе праз дзённікі і ўспаміны актыўнай дзяячкі беларускай эміграцыі ў ЗША Зоры Кіпель (1927—2003) паўстае шырокая панарама грамадскага, палітычнага і культурнага жыцця беларускай эміграцыі другой паловы ХХ стагоддзя. Дзённікі дапоўненыя каментарамі аднаго з патрыярхаў беларускай дыяспары, Зорынага мужа Вітаўта Кіпеля.