Дзеткам

Кнігі

Christmas gift

Comics

Journals and almanacs

Tales

Аўдыёкнігі

Выдавецтвы

Календары

Музыка

Рознае

Authors

Олівер Твіст

Олівер Твіст
5.10 BYN
Size: 145x200 mm
Weight: 510 g

Purchase

out of stock
ГаліяфыProseПеракладыПрыгодніцкая літаратураДыкенс Чарльз

Description

Раман / Пераклад Яўгена Бяласіна, мастак Анатоль Тадорскі. — Мінск: Галіяфы, 2010. — 456 с.: іл.

ISBN 978-985-6906-39-1

“Олівер Твіст” (1838) — гісторыя хлопчыка-сіраты, які трапіў у бедныя кварталы Лондана. Ён сустракае на сваім шляху подласць і высакароднасць, злодзеяў і людзей прыстойных. Бязлітасны лёс адступае перад ягоным шчырым імкненнем жыць сумленна. На старонках рамана адлюстроўваецца жыццё Брытаніі ХІХ стагоддзя – ва ўсім яго харастве і разнастайнасці, даецца шырокая сацыяльная карціна – ад працоўных дамоў, крымінальных пластоў, лонданскага дна да грамадства багачоў і па-дыкенсаўскі добрасардэчных буржуа-дабрадзеяў. У гэтым рамане Ч. Дыкенс выступае як гуманіст, сцвярджаючы сілу дабра ў чалавеку. Раман выклікаў шырокі грамадскі рэзананс. Яго выхад справакаваў шэраг скандальных разбіральніцтваў у працоўных дамах Лондану, якія, па сутнасці, былі напаўвязніцамі, дзе бязлітасна выкарыстоўвалася дзіцячая праца.


Артыкул пра аўтара ў Вікіпэдыі

Біяграфія аўтара на prajdzisvet.org


ЗМЕСТ  Паглядзець

Product Reviews

Login or Register to write the first review.

Products You May Like

Клінаў Артур
“Шклатара” — рэальная кропка ў рэальным горадзе ў рэальны час. Месца дзеяння — Менск, праспект Незалежнасці 37А, былы пункт прыёму шклатары, а цяпер нонканфармісцкая галерэя, выдавецтва і кнігарня. Час дзеяння — канец 2010 года. Героі — людзі беларускага андэрграўнду, постмадэрнісцкага падполля ў краіне постмадэрнісцкай дыктатуры. Рэальнасць для герояў змянілася цытатамі. Цытата на дэмакратыю, цытата на дыктатуру, цытата на рэвалюцыю, цытата на нянавісць, цытата на каханне… За гэтую кнігу аўтар атрымаў 2-е месца Прэміі імя Ежы Гедройца — 2014 .
Чэстэртан Гілберт Кіт
У зборнік увайшлі найбольш папулярныя апавяданні англійскага класіка Г. К. Чэстэртана, у якіх тэма спрадвечнага змагання паміж дабром і злом раскрываецца на прыкладзе шматгадовага супрацьстаяння паміж святаром Браўнам і сусветна вядомым злачынцам па прозвішчу Фламбо. Бліскучы талент аўтара, багацце мовы, невычэрпная выдумка ў пабудове дэтэктыўных сюжэтаў па-свойму вырашаюць спрадвечную задачу літаратуры: абвясціць чалавека найвялікшай каштоўнасцю Сусвету і веру ў Бога наймагутнейшай сілай дабра.
Кайс Марына
Чаму на старонках няма нумароў? Дзеля чаго след застаецца пустым? Ці расказвае кніга толькі пра чалавека, прапануючы рухацца скрозь гульню ў словы? Як перакрыжоўваюцца формы ценяў на дрэвах, камянях і паперы з пошукам працягу ў апошняй кропцы? Куды знікае чалавек і навошта яго знаходзіць? Ці з’яўляецца адказ адзіным водгукам на пытанне? Адкуль пачынаецца кніга?