Этымалагічны слоўнік беларускай мовы. Т. 9. П
Description
Уклад. І. І. Лучыц-Федарэц [і інш.]; рэд. Г. А. Цыхун. – Мінск: Беларуская навука, 2004. – 367 с. ISBN 985-08-0629-Х Гэта работа – крыніца для даследавання гісторыі развіцця лексікі беларускай мовы і яе суадносін з лексікай іншых славянскіх і неславянскіх моў. Папярэдні том слоўніка выйшаў у 1993 годзе. Дзевяты том уключае этымалагічны аналіз беларускай лексікі на літару П. Вялікая ўвага ўдзяляецца лінгвагеаграфіі слоў, словаўтварэнню, семантычны зрухам. Разлічаны на лінгвістаў, літаратуразнаўцаў, гісторыкаў і ўсіх, хто цікавіцца сувязямі беларускай мовы з іншымі славянскімі і неславянскімі мовамі.
Products You May Like
Першы ў айчыннай лексікаграфіі сучасны практычны беларуска-англійскі слоўнік такога кшталту змяшчае больш за 17 тысяч загалоўных слоў; у якасці дадатку далучаныя "100 беларускіх прымавак, прыказак і выслоўяў з магчымымі англійскімі адпаведнікамі". Адметнасцю гэтай працы з'яўляецца і тое, што ў ёй падаецца сучасная фанетычная транскрыпцыя пры англійскіх словах і выразах.
Прапанаваны польска-беларускі тэматычны слоўнік знаёміць з найбольш ўжыванай у школах і ВНУ агульнай і агульнадыдактычнай лексікай, а таксама тэрміналогіяй з такіх дысцыплінаў, як літаратура, мова, мастацтва (культуралогія), гісторыя, грамадазнаўства (паліталогія, правазнаўства, сацыялогія, філасофія), геаграфія, біялогія, хімія, фізіка, астраномія, матэматыка і інфарматыка.
Слоўнік утрымлівае больш за 40 тысяч беларускіх і польскіх тэрмінаў, паняццяў, выразаў, назваў і ўласных імёнаў з такіх дысцыплінаў, як літаратура, мова, мастацтва (культуралогія), гісторыя, грамадазнаўства (паліталогія, правазнаўства, сацыялогія, філасофія), геаграфія, біялогія, хімія, фізіка, астраномія, матэматыка і інфарматыка.














