Рыбіна кроў
21.20 BYN
Size: 130x200 mm
Weight: 565 g
Purchase
out of stock
Description
Раман / Пераклад з чэшскай Святланы Рогач. — Вільня: Логвінаў, 2016. — 430 с. — (Чэшская калекцыя). Цвёрдая вокладка.ISBN 978-609-8147-36-0
Раман Іржы Гаічка “Рыбіна кроў” — гэта гісторыя разбурэння сям’і ў перыяд вялікіх сацыяльных узрушэнняў канца дваццатага стагоддзя і гісторыя разбурэння вёскі, якая пала ахвяраю будаўніцтва атамнай электрастанцыі. “Рыбіну кроў” можна чытаць як аповед аб змаганні маленькіх людзей з вялікай уладай і як аповед аб змаганні маленькіх людзей за сваю ідэнтычнасць, сваё месца ў часе і прасторы. I ў першым, і ў другім выпадку беларускі чытач знойдзе шмат паралеляў з уласным жыццём.
У 2013 годзе раман атрымаў прэстыжную чэшскую прэмію “Magnesia Litera” як найлепшая кніга года.
Рэпартаж з прэзэнтацыі на Naviny.by (расейскай мовай)
ЗМЕСТ
2008
Узровень 370,5 / 1983
Узровень 370,5 / 1986
Узровень 370,5 / 1988
2008
№ 11/1989
№ 11/1990
№ 11/1992
№ 11/1993
2008
ФРАГМЕНТ З КНІГІ Паглядзець
Products You May Like
Таямнічы, чароўны свет беларускага Падляшша... Дзе адбываюцца паломніцтвы да знакамітай «гары крыжоў» Грабаркі і стаяць чэргі да мясцовых шаптух, чые абрады не змяніліся з паганскіх часоў. Пад крылом Белавежскай пушчы прытаіліся вёскі, жыхары якіх па-свойму глядзяць на вакольны свет, па-свойму памінаюць продкаў, захоўваючы і працягваючы адметныя традыцыі. На старонках гэтай кнігі містыка часам пераплятаецца з рэчаіснасцю, свет інфернальны пачынае ўплываць на рэальны. Разам з гэтым героям рамана «Шаптухі» не чужыя і агульналюдскія праблемы, якіх немагчыма пазбегнуць у сучасным глабалізаваным свеце.
"Паляванне на Любаву" Галіны Багданавай — інтымная хроніка часоў міжвер’я, дзеянне якой адбываецца ў розныя перыяды беларускай гісторыі, калі кожны змушаны быў вызначаць для сябе і веру, і свае паводзіны, але галоўным заставаўся галоўны Божы дар — Любоў і Каханне. Гэта сцвярджае сваім пазачасавым існаваннем галоўная гераіня Любава і ўсе, хто сустракаецца на яе шляху. Фантастыка, паэтычны рэалізм, фантасмагорыя, сатыра, лірыка — усё сплятаецца на старонках гэтага твора, працяг якога піша самое жыццё.
sale
Бесклапотны шукальнік прыгод Багуслаў Радзівіл становіцца генералам войска Рэчы Паспалітай, а яго стрыечны брат Януш узначальвае ўзброеныя сілы Вялікага Княства Літоўскага. Непераможны да гэтых пор украінскі гетман Багдан Хмяльніцкі церпіць балючыя паражэнні ў гучных бітвах з удзелам Радзівілаў.














