Дзеткам

Кнігі

Christmas gift

Comics

Journals and almanacs

Tales

Аўдыёкнігі

Выдавецтвы

Календары

Музыка

Рознае

Authors

Голад

Голад
15.90 BYN
Size: 145x215 mm
Weight: 460 g

Purchase

out of stock
ProseПеракладыЯнушкевіч (выдавецтва)Ляўрэаты літаратурных прэміяўСэрыя "Noblesse Oblige"Гамсун Кнут

Description

Збор твораў / Пераклад з нарвежскай Лявона Баршчэўскага, Лідыі Ёхансэн. — Мінск: А. М. Янушкевіч, 2017. — 364 с. — (Серыя "Noblesse Oblige").

ISBN 978-985-7165-10-0.

У кнігу знакамітага нарвежскага пісьменніка, лаўрэата Нобелеўскай прэміі 1920 года Кнута Гамсуна (1859—1952) увайшлі тры сусветна вядомыя раманы. "Голад" — гісторыя маладога валацугі, чыя свядомасць спазнае страшэнную метамарфозу ад галоднага існавання. Гэты наватарскі твор прынёс аўтару еўрапейскую вядомасць. “Пан” — лірычны аповед пра веліч прыроды і трагедыю неўзаемнага кахання, у якім спалучыліся скандынаўскія сентыментальнасць і нянавісць, дзівацтвы і пакуты, а фонам з’яўляецца суровая прыгажосць паўночнага ўзбярэжжа. “Вікторыя” — праніклівы раман пра чуллівае і пяшчотнае каханне, якое суправаджаюць гонар і годнасць, хвароба і смерць...

Пераклад паводле выданняў:
Knut Hamsun. Sult. Oslo: Gyldendal norsk forlag, 2009.
Knut Hamsun. Pan. Oslo: Gyldendal norsk forlag, 2009.
Knut Hamsun. Victoria. Oslo: Gyldendal norsk forlag, 2009.

У афармленні вокладкі выкарыстаны фрагмент карціны Пітэра Брэйгеля-старэйшага "Трыумф смерці" (1562 г.).


Артыкул пра аўтара ў Вікіпэдыі



ЗМЕСТ

Голад. Раман
Пан. Раман
Вікторыя. Раман
Нобелеўская прадмова


ФРАГМЕНТ З КНІГІ Паглядзець

Пра аўтара Паглядзець

Product Reviews

Login or Register to write the first review.

Products You May Like

Левановіч Леанід
Аднаму з герояў рамана Пятру Махавікову падарылі на Новы год нататнік-штодзённік, ён даў сабе слова штодня рабіць занатоўкі, бо год 2000 незвычайны. Слова Пятро стрымаў, у выніку нарадзіўся адмысловы дзённікавы раман з 12 раздзелаў, які стаўся стрыжнем кнігі, вакол яго, нібы вінаградная лаза, абвіваюцца астатнія 16 раздзелаў твора.
Арахоўскі Мікола
Кніга ўключае творы Міколы Арахоўскага — таленавітага драматурга, мастака, чалавека з драматычным лёсам, які больш за 20 гадоў быў прыкаваны да ложка, аднак выявіў свае шматгранныя здольнасці ў драматургіі, прозе, жывапісе, чаканцы, выпальванні па дрэве, праявіў магутны дух, распавядаючы ў сваіх творах пра набалелыя праблемы ў жыцці чалавека і грамадства, адстойваючы найлепшае ў чалавеку: Годнасць, Спагаду, Любоў.
Палуян Сяргей
Аснову выдання складае творчая спадчына самабытнага публіцыста, крытыка, празаіка і паэта Сяргея Палуяна (1891–1910), рупліва адшуканая даследчыкамі ва ўкраінскай і беларускай перыёдыцы. У кнізе ўпершыню найбольш поўна прадстаўлены ўспаміны пра пісьменніка яго родных і знаёмых, мастацкія творы, прысвечаныя яму, матэрыялы пра радаслоўе Палуянаў.