Дзве авечкі
19.00 BYN
Size: 215x220 mm
Weight: 440 g
Purchase
out of stock
Description

Вершаваныя гісторыі / мастачка Марта Герашчанка. – Мінск : Галіяфы, 2017. – 68с. : іл. Цвёрдая вокладка.ISBN 978-985-7021-38-3
“Дзве Авечкі” – гэта забаўныя гісторыі пра дзвюх авечак-сябровак і пра іх прыгоды. Даведайцеся, як авечкі адправіліся ў далёкае падарожжа і каго яны там сустрэлі. Таксама пачытайце, навошта авечкі ездзілі да сяброўкі-багоўкі і каго яны ратавалі. Гэта і шмат чаго іншага можна знайсці ў кніжцы Вольгі Гапеевай, аздобленай ілюстрацыямі Марты Герашчанкі.
ЗМЕСТ
Частка 1. АВЕЧКІ ЗБІРАЮЦЦА Ў ДАРОГУ
Частка 2. АВЕЧКІ Ў ГАСЦЯХ У ПАНДЫ
Частка 3. АВЕЧКІ ЕДУЦЬ НА ПІКНІК
СЛОЎНІК
ФРАГМЕНТ З КНІГІ
Дзве авечкі, дзве сяброўкі,
Набылі сабе пуцёўкі.
Спакавалі ўсе валізкі –
Шлях ляжаў зусім няблізкі:
На тралейбус, на трамвай –
Толькі скочыць паспявай.
На цягнік, на самалёт…
Потым усё наадварот.
У дарозе ўсім авечкам
Можа быць і небяспечна, –
Так казаў парсюк стары,
Хоць і быў без барады…
(канец фрагменту)
Products You May Like
У зборнік увайшлі казкі вядомых англійскіх пісьменнікаў Эдыт Нэсбіт, Кенэта Грэхэма, Лэслі Поўлза Хартлі, на якіх выхоўвалася не адно пакаленне дзяцей у розных краінах свету. На беларускую мову перакладаюцца ўпершыню.
Адрыян — юнак з незвычайным дарам: ён умее чытаць думкі коней. Здавалася б, ад такога ўмення карысці няшмат. Але менавіта ад коней хлопец даведваецца пра чужыя сакрэты. Адрыян ведае, як адшукаць скарбы, і чакае, што яму за гэта добра заплоцяць. Аднак усё ляціць дагары нагамі, калі чарговы конь аказваецца аднарогам, а замоўца — хітрым разбойнікам…
Прыгодніцкае фэнтэзі для падлеткаў і дарослых, якія дагэтуль любяць казкі.
«Падслуханая казка» Андрэя Федарэнкі развівае творчае мысленне, выхоўвае любоў да прыроды і пачуццё патрыятызму.













