Метад муаравых крэсак
1.90 BYN
Size: 95x140 mm
Weight: 90 g
Purchase
out of stock
Description
Мінск: Галіяфы, 2012. — 76 с. — (Другі фронт мастацтваў). Наклад кнігі цалкам прададзены.ISBN 978-985-6906-65-0
Кніга паэзіі ўвабрала ў сябе найлепшыя вершы былых гадоў і новыя творы вядомай паэткі. Аматары сучаснай паэзіі абавязкова штосьці знойдуць для сябе ў паэтычным свеце Вольгі Гапеевай.
*****
ні кахання ў мяне ані кар’еры
толькі завушніца ў вусе правым
ды адна ў левым
ні дачкі не маю ані сына
крумкачоў у полі я чытаць вучыла
я без крыўды крыўда без мяне
кагосьці падзялілі
а мяне — не
*****
ЗМЕСТ Паглядзець змест цалкам
Products You May Like
Гэта чацьвертая кніга вершаў паэта Ігара Кулікова. У ёй зьмяшчаюцца вершы, напісаныя ў 2015-2017 гадох, а таксама пераклады з Рыґведы, Фрыдрыха Гёльдэрліна й Джакама Леапардзі. Усе яны так ці іначай перагукаюцца з асноўным зьместам кнігі, і аўтар адчуваў патрэбу ня толькі перастварыць іх у беларускай мове, але і аддаць такім чынам даніну павагі паэтычным геніям мінуўшчыны.
Шандар Петэфі (1823-1849) — нацыянальны паэт Венгрыі, пачынальнік рамантычнай паэзіі на венгерскай мове. Для Венгрыі яго творчасць мела такое самае значэнне, як творчасць Янкі Купалы для Беларусі.
Нікалоз Бараташвілі (1817–1845) – вялікі паэт-рамантык, чалавек складанага лёсу. Цяпер яго лічаць класікам грузінскай літаратуры, аднак пры жыцці не было надрукавана ніводнага яго паэтычнага радка. Некалькі вершаў пабачылі свет праз сем гадоў пасля паэтавай смерці, а па выданні зборніка ў 1876 годзе Бараташвілі стаўся найпапулярнейшым паэтам у Грузіі, ці не другім следам за Шата Руставэлі.












