Імёны
2.70 BYN
Size: 130x200 mm
Weight: 230 g
Purchase
out of stock
Description

ISBN 978-985-6991-063-2
Сабраныя ў кнізе ўспаміны пра некаторых мастакоў, настаўнікаў і пісьменнікаў нашага часу заснаваны на тым, чаму Адам Глобус сам быў сведкам. Кніга “Імёны” з’яўляецца ў нейкім сэнсе антыподам папярэдняй кнізе Глобуса “сУчаснікі”, бо замест гратэскных герояў у фацэцыях тут старанна выпісаныя ўрачыстыя партрэты вядомых людзей: пісьменніка Караткевіча, паэта Сыса, настаўніка Карпейчыка, мастачкі Русавай, жывапісца Малішэўскага, выкладчыка Хадыкі і мастака Хацкевіча.
“Я нарэшце знайшоў ход, як стварыць не прытарна, не выдумана сапраўднага станоўчага героя. З гэтай мярзотнасці, дробнасці, сУчаснасці, з гэтай рэальнасці бачыш, як раптам пачынае вырастаць вялікая постаць — і вырастае да станоўчага героя”. (Адам Глобус для Belsat.eu)
ЗМЕСТ
УЛАДЗІМІР. Словы пра Уладзіміра Караткевіча
АНАТОЛЬ. Словы пра паэта Анатоля Сыса
САШ. Словы пра таварыша майго, школьнага настаўніка біялогіі — Аляксандра Карпейчыка
ЛЮД. Словы пра мастачку Люду Русаву
АЛЬГЕРД. Словы пра мастака і настаўніка Альгерда Малішэўскага
АЛЕГ. Словы пра выкладчыка Алега Хадыку
ГЕН. Словы пра мастака Гену Хацкевіча-Мінскага
Кароткая аўтабіяграфія, напісаная для кнігі літаратурных партрэтаў “Імёны”
Products You May Like
У кнігу выдатнага майстра беларускай прозы Анатоля Кудраўца ўвайшлі выбраныя апавяданні і аповесць, якія раскрываюць змястоўнае багацце, стылістычную каларыстыку і грамадзянскую актуальнасць яго прозы. Наклад кнігі цалкам прададзены .
«Знахар» — польскі бэстсэлер 1937 года. Меладраматычны раман Тадэвуша Далэнгі-Мастовіча расказвае пра выбітнага варшаўскага хірурга, прафесара Рафала Вільчура, які пасля страты памяці і шматгадовых бадзянняў пад імем Антонія Касібы трапляе ў рытуал на млын у мястэчку на Браслаўшчыне, дзе нечакана выяўляе ў сабе невытлумачальную здольнасць лячыць людзей.
Урэшце дачакаліся. Пасля доўгага зацішша перад чытачамі неверагодна таямнічая “Поўня”Міхала Андрасюка. Літаратура бязмежная ў сваей лёсавай вызначальнасці часу і прасторы. Сваімі вобразамі і словамі выспявала стагоддзямі ў магічным свеце Белавежскай пушчы і ўзляцела звыш межаў жыцця і смерці. Чытаўшы гэтую кнігу мы можам на хвіліну адчуваць сябе ў некалькіх вымярэннях, але без патрэбы ставіць лішнія пытанні свету бачанага і небачанага.