Сельская абшчына ў Беларусі XVI—XVIII стст.
5.12 BYN
Weight: 590 g
Purchase
out of stock
Description
Мінск: Беларуская навука, 2008. – 407 с.
ISBN 978985-08-0970-4
Дадзеная манаграфія – гэта першае даследаванне становішча сялянскай абшчыны ва ўсіх відах феадальнага землеўладання на тэрыторыі Беларусі ў XVI—XVIII стст. Паказана становішча абшчыны ў розных рэгіёнах Беларусі, вызначаны агульныя тэндэнцыі і асаблівасці развіцця ў дзяржаўных, прыватных і царкоўных уладаннях. Разгледжаны асноўныя функцыі грамады як інстытута сялянскай самаарганізацыі, службовых асоб грамады, яе адносіны з землеўласнікамі.
Разлічана на навуковых супрацоўнікаў, выкладчыкаў і студэнтаў, усіх, хто цікавіцца гістарычным мінулым Беларусі.
ЗМЕСТ
Уводзіны
1. Гістарыяграфічны агляд і крыніцы даследавання
1.1. Праблема сельскай грамады на тэрыторыі Беларусі ў гістарыяграфіі
1.2. Сельская грамада ў польскай гістарыяграфіі
1.3. Абшчына ў расійскай гістарыяграфіі
1.4. Абшчына ва ўкраінскай гістарыяграфіі
1.5. Крыніцы даследавання
2. Абшчына ў адміністрацыйна-тэрытарыяльнай структуры і судовай сістэме на землях Беларусі ў XVI—XVIII стст.
2.1. Грамада ў структуры адміністрацыйна-тэрытарыяльнага падзелу Вялікага княства Літоўскага ў канцы XV—XVI ст.
2.2. Абшчынны (копны) суд у судовай сістэме Вялікага княства Літоўскага
3. Сельская абшчына ў дзяржаўных уладаннях
3.1. Спецыфіка абшчыннай арганізацыі ў дзяржаўных уладаннях усходу Беларусі ў XVI – першай палове XVII ст.
3.2. Аграрная рэформа і эвалюцыя абшчынных інстытутаў у дзяржаўных уладаннях захаду і цэнтра Беларусі ў XVI – першай палове XVII ст.
3.3. Абшчына ў дзяржаўных уладаннях Беларусі ў сярэдзіне XVII – першай палове XVIII ст.
3.4. Дзяржаўная палітыка ў адносінах да абшчыннай арганізацыі сялянства ў сярэдзіне – другой палове XVIII ст.
4. Сельская абшчына ў маёнтках прыватных уласнікаў
4.1. Абшчына ў прыватнаўласніцкіх маёнтках Беларусі ў XVI – першай палове XVII ст.
4.2. Сялянская грамада ў маёнтках прыватных феадалаў у сярэдзіне XVII – першай палове XVIII ст.
4.3. Абшчына ў прыватных уладаннях усярэдзіне – другой палове XVIII ст.
5. Сельская абшчына ў царкоўных уладаннях
5.1. Абшчына ў царкоўных уладаннях Беларусі ў XVI – першай палове XVII ст.
5.2. Абшчына ў царкоўных уладаннях Беларусі ў другой палове XVII – першай палове XVIII ст.
5.3. Сялянская грамада ў гаспадарчым і сацыяльным жыцці насельніцтва ў царкоўных уладаннях Беларусі ў другой палове XVIII ст.
Заключэнне
Дадаткі
Спіс скарачэнняў
Слоўнік тэрмінаў
Імянны паказальнік
Геаграфічны паказальнік
Спіс крыніц і літаратуры
Product Reviews
Products You May Like
"Выбранае" Льва Акіншэвіча — першае кніжнае выданне спадчыны гэтага беларуска-ўкраінскага гісторыка. У зборнік увайшлі навуковыя артыкулы, прысвечаныя цывілізацыйнай тэорыі, гісторыі беларускага казацтва і права, рэцэнзіі, успаміны, ліставанне, артыкулы пра дзеяча і яго працы, а таксама найпаўнейшая на сёння бібліяграфія даследчыка.
Паказальнік адлюстроўвае навуковыя і навукова-папулярныя публікацыі па гісторыі, этналогіі, па гісторыі рэлігіі, філасофіі, культуры і адукацыі, мастацтва, літаратуры і мовазнаўства, надрукаваныя ў межах Рэспублікі Беларусь з 1995 да 1999 г. Храналагічна яны ахопліваюць усю гісторыю — ад старажытнасці да канца ХХ ст.
Асмалоўка — гэта ўнікальны раён з дамоў паводле тыпавых праектаў. Гэта першыя тыпавыя дамы ў Мінску, якія з’явіліся разам з жылою забудоваю раёнаў трактарнага і аўтамабільнага заводаў. Аднак нягледзячы на тое, што забудова Асмалоўкі тыпавая, яна мае выразныя мастацкія рысы і ў планаванні, і ў архітэктурнай марфалогіі. Яе паасобныя будынкі былі запраектаваныя рознымі архітэктарамі ў Дзяржаўных архітэктурных майстэрнях у Маскве, але планаванне тэрыторыі давялося зрабіць аднаму з іх — Міхаілу Асмалоўскаму, які ў 1945—1951 гадах узначальваў Упраўленне справамі архітэктуры пры Савеце Міністраў БССР. Менавіта ягонае прозвішча і дало народную назву гэтым кварталам пасярод колішняе Старажоўкі — Асмалоўка.













