Дзеткам

Кнігі

Christmas gift

Comics

Journals and almanacs

Tales

Аўдыёкнігі

Выдавецтвы

Календары

Музыка

Рознае

Authors

Ягамосьць. Вершы-прысьвячэньні Анатолю Сысу

Ягамосьць. Вершы-прысьвячэньні Анатолю Сысу
0.73 BYN
Weight: 120 g

Purchase

out of stock
PoetryМедысонтСэрыя "Бібліятэчка часопіса "Дзеяслоў"

Description

"Ягамосьць" – так марыў назваць сваю кнігу вершаў Анатоль Сыс... У гэтай анталогіі паэтычных прысьвячэньняў увасоблена задуманае Анатолем Сысам, а зьдзейсьненае ягонымі сябрамі і паплечнікамі... Уклад. Сяржук Сыс. – Мінск : Медысонт, 2009. – 80 с. – (Бібліятэчка часопісу "Дзеяслоў" ; вып. 11). ISBN 978-985-6887-46-1 "Ягамосьць" – так марыў назваць сваю кнігу вершаў Анатоль Сыс... У гэтай анталогіі паэтычных прысьвячэньняў увасоблена задуманае Анатолем Сысам, а зьдзейсьненае ягонымі сябрамі і паплечнікамі... ЗЬМЕСТ Славамір Адамовіч "Ты быў – і вось гэта галоўнае" Валянціна Аксак У альбом вядомаму паэту Эдуард Акулін Зайздрасьць Сыс Лён Вошы Алесь Аркуш На вечары паэзіі Рыгор Барадулін Цесна Данута Бічэль Плач Вадзім Болбас Паэту Лявон Валасюк "Словы – навіна..." Зьміцер Вішнёў "Сьмех з горла крывёй пайшоў..." Анатоль Вярцінскі Апостальскі поступ Леанід Галубовіч "У Доме літаратара ёсьць бар..." Беларускае пахмельле Усевалад Гарачка Песьня пра бацьку Адам Глобус "Вядро віна цябе заўжды чакае..." Генадзь Говар Памяці Анатоля Сыса Леанід Дранько-Майсюк "Паслухай, браце Анатоль..." Васіль Дэбіш Паэт Васіль Жуковіч У вянок Зьніч Гарэзія Павал Зьмітрук "İ чорныя, і шэрыя дажджы..." Алег Кацапаў "Стой пане, спыніся..." Валерыя Кустава На жыцьцё паэта Генадзь Лапацін "Не ходите за мной не ходите..." "Сестра не приглашай чужих..." Лідзіана 3 Госпадам Уладзімер Лобач Паляўнічы Міра Лукша "Бачыш, чырванее кроў..." "застукаў у дзьверы госьць з маёй Айчыны..." "у нас з табою ўсё незакончана размова..." Яўгенія Манцэвіч "На сэрцы і целе – раны..." Алег Мінкін Трыялет Уладзімір Някляеў Пакацігарошак Лён Алесь Пашкевіч Вечнае Сяргей Патаранскі "Не плачце па мне, сябры..." Ларыса Pаманава Побач Словы "Мая душа каля тваёй цьвіце..." Паэзія "...апошні ліст у лістападзе..." Сьвятлана Раманава Наказ Людміла Рублеўская За чырвонай шторай Людка Сільнова "Чакала ад яго спагады і збавеньня..." Коньнік Партрэт "Мастацтва, ты – адзіная мана..." Сяржук Сыс "Дагадзіў жа ты мне, Анатоль, дагадзіў..." "Дух – гэта, людзі, я!" Юрий Фатнев "Выбрал Сыс последнюю дорожку..." Ніна Шклярава На кругі свая Віктар Шніп Паляваньне на ведзьмаў Балада Анатоля Сыса Каля магілы Анатоля Сыса Міхась Шэлехаў Акуляры сьлёз Анатоль Шушко Слова ў далонях паэта Віктар Ярац Бярозавы бераг Прадмова ўкладальніка: Кніга паэтычных прысьвячэньняў "Ягамосьць" – сьціплы ўнёсак у скарбонку памяці выдатнага паэта сучаснасьці Анатоля Сыса да ягонага юбілею: 25 кастрычніка 2009 году паэту споўнілася б 50 год. Паэтычныя радкі Анатолю Сысу прысьвячалі многія аўтары: мэтры і пачаткоўцы, паэты, што ведалі Анатоля асабіста і тыя, хто ня быў з ім знаёмы... Так, толькі малая частка сабраных у гэтым зборніку прысьвячэньняў была створаная аўтарамі пры жыцьці паэта. Большасьць жа са зьмешчанага ў "Ягамосьці", Анатоль змог пачуць хіба з нябёсаў: паэтычныя прысьвячэньні гучалі і гучаць на падворку Анатолевай хаты ў Гарошкаве, дзе па традыцыі кожную восень праходзіць сьвята паэзіі ў ягоны гонар "Дух – гэта, людзі, Я!" Зборнік вершаў-прысьвячэньняў – адна з цаглінак у падмурак падументу памяці паэта: на чарзе – кнігі ўспамінаў, літаратурна-крытычных артыкулаў, эпісталярная спадчына. Штогод літаратуразнаўцы "адкрываюць" невядомыя творы А. Сыса, якія дадаюць новыя штрыхі да вобразу паэта. Паэтычныя прысьвячэньні, бясспрэчна, таксама ў пэўнай ступені набліжаюць нас ня толькі да разуменьня творчасьці Сыса і ягонай Асобы, але і ствараюць цэльную прастору паэтавага атачэньня, характарызуюць час, калі паэт ствараў свае лепшыя вершы. У гэтай своеасаблівай анталогіі паэтычных прысьвячэньняў увасобленая нязьдзейсьненая задума Анатоля Сыса – назваць адну са сваіх паэтычных кніг – "Ягамосьць". Укладальнік таксама ўзяў на сябе адказнасьць прывесьці некаторыя вершы, зьмешчаныя ў кнізе, ў адпаведнасьць з тым правапісам, якім карыстаецца часопіс "Дзеяслоў" і на якім ствараў свае творы Анатоль Сыс... Сяржук Сыс Падрабязьней пра кнігу "Ягамосьць" тут. Падрабязьней пра Анатоля Сыса тут.

Product Reviews

Login or Register to write the first review.

Products You May Like

Аўсяннікава Тамара
Кніга выбраных вершаў Тамары Аўсяннікавай складаецца з трох раздзелаў: “Родныя вобразы”, “У квецені вясны”, “Зямное кола”. Аўтарка ўзнаўляе ў памяці дарагія сэрцу імёны і вобразы, па-філасофску асэнсоўвае зямное жыццё.
Глобус Адам
Першая публікацыя хайку Адама Глобуса адбылася ў далёкім 1983 годзе ў часопісе «Бярозка», з таго часу ягоныя вершы з сямідзесяці складоў друкаваліся ў розных краінах і на розных мовах, нават на радзіме хайку ў Японіі яны з'яўляліся ў часопісах і альманахах За сорак гадоў працы ў жанры хайку Адам Глобус напісаў і надрукаваў шмат такіх вершаў, але ўпершыню яны сабраны пад вокладкай адной невялікай кнігі з прахалоднай і паўночнай назвай «Сняжынка».
Фет Афанасій
Афанасій Фет (1820­–1892) – рускі паэт, перакладчык і мемуарыст, якога ўсе сучаснікі называлі сапраўдным і рэдкім лірычным талентам, а Мікалай Някрасаў лічыў, што такой паэтычнай асалоды, якую дорыць сваімі вершамі Фет, немагчыма знайсці ні ў якога рускага аўтара пасля Пушкіна.