Ладдзя роспачы
Description
Навела: першае непадцэнзурнае выданне: аналіз аўтарскіх і цэнзарска-рэдактарскіх правак / Укладанне, ідэя, каментары, аналіз Глеба Лабадзенкі. — Мінск: Медысонт, 2010. — 148 с. : іл.ISBN 978-985-6887-98-0
Гэтая кніга — першае непадцэнзурнае выданне Уладзіміра Караткевіча. Кніга адметная тым, што яна інтэрактыўная: кожны з вас, разгортваючы яе, робіцца даследчыкам творчасці Караткевіча. Тэкст не "адматаны" да першапачатковага варыянта — усе праўленыя і выразаныя моманты проста графічна паказаныя ў тэксце. Каб кожны з вас мог вырашыць, што выпраўлена справядліва, а што — не.
Кніга года—2010: "Ладдзя Роспачы" (Сяргей Макарэвіч, "Наша Ніва")
"На 23 старонках рукапісу цэнзары зрабілі Караткевічу 296 правак" (Глеб Лабадзенка, "Звязда")
ЗМЕСТ
Узнёслая сага. Прадмова Рыгора Барадуліна
Каласы "Ладдзі" пад сярпамі цэрбераў. Прадмова ўкладальніка
Рукапіс "Ладдзі Роспачы" 1964 года
Кніжны тэкст 1978 года
Пераклад "Ладдзі" на рускую мову Васіля Сёмухі
Каментары да рускага перакладу
Як савецкая цэнзура правіла У. Караткевіча. Глеб Лабадзенка
Паслямова Васіля Сёмухі
Products You May Like
У сваёй кнізе аўтар малюе контур душы маладога чалавека і поўніць яго падзеямі, здарэннямі і недарэчнасцямі мінулых гадоў.
У арыгінальнай прозе і эсэістыцы польскага пісьменьніка Бруна Шульца (1892—1945) аўтабіяграфічныя матывы і рэаліі жыцьця габрэяў даваеннай польскай Галіччыны ствараюць аснову гратэскава-фантастычных відзежаў, у якіх паэтыка сну пераплятаецца з сымболікай сьвядомасьці.
Чатыры маладыя жанчыны прыходзяць на рэаліці-шоу “Мужчына выбірае”, каб знайсці каханне і праславіцца. Але знікненне адной з удзельніц, ананімныя запіскі з перасцярогамі і дзівацкія конкурсы красамоўна падказваюць, што рэжысёр праекта ставіць свой, небяспечны эксперымент, мэта якога зусім не каханне.














