Дзеткам

Кнігі

Christmas gift

Comics

Journals and almanacs

Tales

Аўдыёкнігі

Выдавецтвы

Календары

Музыка

Рознае

Authors

Развітанне з ілюзіямі

Развітанне з ілюзіямі
1.92 BYN
Size: 145x200 mm
Weight: 630 g

Purchase

out of stock
ProseМэмуарыПубліцыстыкаЭсэістыкаГарадзенская бібліятэкаКарпюк Аляксей

Description

Эсэ, апавяданні, дзённікі. — Гародня-Wrocław, 2008. — 408 c. : іл. — (Гарадзенская бібліятэка).

ISBN 978-83-89185-73-0 

Гэтую кнігу падрыхтаваў да друку яшчэ сам аўтар. У 1995 годзе, праз тры гады пасля ягонай смерці, яе выкінулі з плана дзяржаўнага менскага выдавецтва. Тады яна мела назву "Чацвёртае вымярэнне". Цяперашняе выданне падаецца ў аўтарскім варыянце, дадаўся, хіба, аўтабіяграфічны тэкст Аляксея Карпюка "Мая Джамалунгма".

 

Марына Весялуха. Апошняя кніга Аляксея Карпюка (Рэцэнзія на кнігу на Budzma.org)

 

ЗМЕСТ

"Сэрца людское яднаецца з сэрцам сусвету..."
Мая Джамалунгма
Развітанне з ілюзіямі
Апавяданні
Чацвёртае вымярэнне

Дзённікі
    Баявы дзённік А. Н. Карпюка, камандзіра партызанскага атрада імя К. Каліноўскага Беластоцкага злучэння
    Франтавы дзённік А. Н. Карпюка

Тлумачэнні

 

***

АД ВЫДАЎЦОЎ

Жыццё гэтай кнізе Аляксея Карпюка дала Іна Карпюк.

"Развітанне з ілюзіямі" павінна было з'явіцца яшчэ паўтара дзесятка гадоў таму. Аляксей Карпюк паспеў скончыць кнігу перад сваёй смерцю. Рукапіс у адно з менскіх дзяржаўных выдавецтваў аддавала ўжо спадарыня Іна. Кніга тады мела назву "Чацвёртае вымярэнне" і была гатовая да друку: прайшла карэктуру, рэдактарскую вычытку, вёрстку, на гранках ужо стаяла пячатка з нумарам замовы... Раптоўную адмову ў друкаванні кнігі сям'і пісьменніка ніяк не патлумачылі. Гэта быў 1995 год...

Рыхтуючы "Развітанне з ілюзіямі" да выдання ў серыі "Гарадзенская бібліятэка", мы запланавалі змясціць на першых старонках аповед Іны Карпюк пра гісторыю гэтай кнігі.

Гісторыю, якая пачалася яшчэ тады, калі пісьменніка Аляксея Карпюка ўлады зацята рабілі "здраднікам". Яго імя ганьбілі, а ўсю сям'ю выкінулі на ўзбочыну жыцця, не пакінуўшы нават сродкаў для існавання. Карпюка знялі з пасады старшыні гарадзенскай філіі Саюза пісьменнікаў, не публікавалі ягоных артыкулаў, выкінулі кнігі з планаў выдавецтваў.

У 1995 годзе гэтыя часы для Іны Карпюк вярнуліся... Яна збіралася апавесці пра тое, што захоўвае на балконе памятную дошку Аляксею Карпюку, якой гарадскія ўлады так і не ўганаравалі дома, дзе шмат гадоў жыў пісьменнік. Не робіць гэтага і кіраўніцтва гарадзенскага ўніверсітэта (ці хаця б яго філалагічнага факультэта), для якіх ушанаваць памяць шматгадовага старшыні мясцовай філіі Саюза пісьменнікаў, здавалася б, мае быць місіяй. Іна Карпюк ніяк не хацела пагадзіцца з тым, што да сённяшніх дзён у Гародні няма вуліцы, якая б насіла імя Аляксея Карпюка, ні помніка, ні мемарыяльнай дошкі...

...Мы дамовіліся, што я запішу яе маналог адразу пасля таго, як яе выпішуць з бальніцы. Але 19 верасня 2008 года спадарыні Іны Карпюк не стала.

Яна вельмі чакала гэтай кнігі.

Мы прысвячаем яе Вам, Іна Анатольеўна.

Павал Мажэйка

 

***


"Хто баіцца слова "крэсы" і не любіць успамінаць пра штучны падзел Беларусі на Усходнюю і Заходнюю, таму варта чытаць прозу Карпюка, каб без крыўды прыняць, што заходнікі іначай думаюць, іначай працуюць, іначай лічаць грошы, іначай паміраюць, чым усходнікі, і гэта зусім не ў крыўду ні тым, ні гэтым. І гэта не разбурае Край..." (Данута Бічэль)

"Карпюк — чалавек надзвычайны, сапраўдны гарадзенец". (Васіль Быкаў)

"Калісьці я запытаў Карпюка, чаму ён дапамагае таксама палякам. Ён адказаў: "Можа, калі вы пачняце вывучаць сваю родную мову, будзеце мець польскія школы, тады і беларусы нарэшце пачнуць змагацца за свае правы". (Тадэвуш Гавін)

"Я — нецярплівы, самаўпэўнены, рэзкі, упарты, лёгкаранімы, нясціплы, самалюбівы, прамалінейны, некамунікабельны, скрыты, схільны перабольшваць ды кідацца ў крайнасці. Цярпець не магу розных канонаў, рэжымаў, рэгламентаў і агульнапрынятых норм". (Аляксей Карпюк)

Product Reviews

Login or Register to write the first review.

Products You May Like

Топал Яхім
Раман Яхіма Топала "Цэх д'ябла" – гэта літаратурныя раскопкі вусцішнай гісторыі ХХ стагоддзя, пераплеценыя з сюррэалістычным дзеяннем, якое вялікай часткай адбываецца ў Беларусі, праўда, Беларусі фантомнай, але, тым не менш, лёгка распазнавальнай. Раман быў выдадзены ў 2009 годзе, і з таго часу выйшаў у розных краінах у перакладах амаль на два дзясяткі моваў. Яхім Топал (нар. у 1962 г.), адзін з найбольш вядомых у сучасным свеце чэшскіх пісьменнікаў, за гэтую кнігу быў уганараваны прэміяй Яраслава Сайферта і прэміяй Міжнароднага ПЭН-клуба.
Марціновіч Віктар
Гэтая кніга Віктара Марціновіча ёсць рукапісам невядомага аўтара, што быў набыты Сацішам Сівачарыярам у бенгальскага крамніка за літр чыстай вады, пасму прадзіва і пару амаль не ношаных сланцаў. Рукапіс, спісаны незразумелымі кірылічнымі пісьмёнамі, быў дбайна перакладзены аўтарам знаходкі на ангельскую мову.
Дзед Янкель
Поўня ўзышла на чорнае неба, яе халодныя прамяні асвячалі пакой, падаючы праз акно. Голасна брахаў суседскі сабака. Я доўга не мог заснуць, таму пэўны час проста ляжаў пад коўдрай і паглядаў у акно. Узгадаў, як мая бабуля вучыла мяне малога, што перад сном у акно глядзець нельга, бо нячыстая можа налякаць. Зразумела, што я, малы хлапчук цікаўны да ўсяго, не мог яе паслухаць. Акно было для мяне нібы дзвярыма ў іншы свет, я падоўгу ўглядаўся ў неба, на якім танчылі халодныя зоры, нават намагаўся іх лічыць. Тады ж бабуля пачынала пужаць мяне «бабамі цыцохамі» і распавядаць мне чарговую байку.