Межавыя знакі
5.00 BYN
Size: 120x190 mm
Weight: 250 g
Purchase
Description

ISBN 978-985-7089-42-0
У кнігу паэта Алеся Каско ўвайшлі выбраныя вершы, напісаныя на працягу мінулых дзесяцігоддзяў, а таксама новыя творы, у якіх аўтар шчыра, прачула і па-майстэрску выяўляе свае душэўныя пачуцці і грамадскія перажыванні пра жыццё, творчасць і беларускую будучыню.
Артыкул пра Алеся Каско ў Вікіпэдыі
ЗМЕСТ Паглядзець
На Дзяды
Апоўначы стрэлкі гадзінніка зварухнуліся ўлева.
Апоўначы на мой горад апусцілася залева.
У космах дажджу пад аціхлымі вокнамі
З’явіліся постаці — бязважкія і адзінокія.
І вузкія вулачкі неверагоднае дзеялі…
Старыя домікі выпростваліся і маладзелі.
Ля сквераў — нябачныя дзённым прахожым —
З травы падымаліся раскіданыя агароджы.
І лаўкі ля іх вытыркаліся рэбрамі-спінкамі.
Камлістыя вербы станавіліся кволымі вярбінкамі.
Па-над пляцамі —
У змроку амаль непрыкметна —
Змяняліся абрысы і вобразы манументаў.
Бялелі ў залеве на вулічных пераходах
Уборы старамодныя — забытага веку і года…
А ўранку дождж сціхнуў, і ўзбуджаны горад
Абмытымі вокнамі пазіраў пыхліва і горда.
Над мокрымі дахамі, над вадасцёкамі
Сплывалі постаці — бязважныя і адзінокія.
І толькі ў кватэрах усміхалася ніякавата
Абліччы юрныя на парэпаных фотакартках.
1991
Products You May Like
Габрыэла Містраль – псеўданім чылійскай паэткі Люсілы Гадой Алькаяга (Lucila de María Godoy Alcayaga, 1889–1957), лаўрэата Нобелеўскай прэміі ў галіне літаратуры. Беларускія пераклады яе найлепшых вершаў выкананыя класікам нашай паэзіі Рыгорам Барадуліным у цесным супрацоўніцтве з Карласам Шэрманам.
Сігб'ёрн Обстфельдэр (1866-1900) - нарвежскі паэт, пражыў нядоўгае жыццё, але паспеў здабыць сабе вядомасць як адзін з пачынальнікаў скандынаўскага мадэрнізму ў інтымнай і філасофскай лірыцы. У яго творчай спадчыне найбольш значнае месца займаюць верлібры і вершы ў прозе.
Марк Валерый Марцыял (каля 40 - паміж 102 і 104) – адзін з найбольш значных паэтаў срэбнага веку старажытнарымскай літаратуры, незраўнаны майстар эпіграмы і, магчыма, найлягчэйшы для сучаснага чытача антычны класік.