Шматмоўная паэзія Вялікага Княства Літоўскага эпохі Рэнесансу
2.50 BYN
Size: 145x215 mm
Weight: 545 g
Purchase
out of stock
Description
Манаграфія. — Мінск: Кнігазбор, 2010.— 376 с. Цвёрдая вокладка. Наклад кнігі цалкам прададзены.ISBN 978-985-6976-10-3.
Манаграфія ёсць панарамным даследаваннем шматмоўнай паэзіі Вялікага Княства Літоўскага эпохі Рэнесансу. На аснове сваіх ранейшых публікацый і новых распрацовак аўтар падрабязна ўзнаўляе гісторыю развіцця паэтычнага жанру ў Літве і Беларусі ад пачатку XVI да пачатку XVII ст.
Кніга будзе карысная філолагам, гісторыкам і ўсім, хто цікавіцца культурай Вялікага Княства Літоўскага.
Гэтая кніга напісана беларускім даследчыкам, які шматмоўную паэзію Вялікага Княства Літоўскага эпохі Рэнесансу разглядаў, па-першае, як агульную спадчыну літоўскага, беларускага, украінскага і польскага народаў, а па-другое — як частку шматмоўнай беларускай літаратуры даўніх стагоддзяў,таксама як літоўскія даследчыкі разглядаюць яе як інтэгральную частку літоўскай літаратуры, украінскія — як частку літаратуры ўкраінскай, а польскія — як частку літаратуры польскай.
Выбар шматмоўнай паэзіі Вялікага Княства Літоўскага эпохі Рэнесансу ў якасці аб’екта даследавання стаўся магчымым у Беларусі пасля перагляду беларускім літаратуразнаўствам у 70—80-х гг. XX ст. многіх састарэлых канцэпцый і ацэнак у вывучэнні гісторыі літаратуры. Старадаўняя беларуская літаратура перастала атаясамлівацца выключна з творчасцю на старабеларускай і царкоўнаславянскай мовах праваслаўных па веравызнанні аўтараў, была ўзятая пад увагу шматмоўная спадчына Вялікага княства Літоўскага XVI—XVIII стст… (З “Уводзінаў”.)
Беларускай літаратуры стала больш (Тацяна Нядбай, Будзьма.org)
Паглядзець апісаньне цалкам
Products You May Like
Запісы Беларускага Інстытуту Навукі й Мастацтва. №32. Тэма нумару — травэлёгі (падарожныя нататкі).
Аўтары нумару: Томас Бон (Thomas M. Bohn), Яўген Грэбень, Леанід Зашкільняк (Леонід Зашкільняк), Уладзімір Падалінскі, Марцэлі Косман (Marceli Kosman), Наталля Сліж, Ірына Сынкова, Міхаіл Тарэлка, Анатоль Трафімчык, Юры Туронак (Jury Turonak), Аркадзіуш Чволэк (Arkadiusz Czwołek).
Кніга факусуецца на ранняй гісторыі аднаго з найбольш загадкавых балцкіх народаў – прусаў, якія ў сваім краі перш былі анямечаныя і страцілі мову, а тады іх нямецкамоўных нашчадкаў і зусім прагналі. Дзяржаўная тэакратыя на чале з кіраўніком – вярхоўным жрацом Крыве-Крывейтам ды яго памочнікамі жрацамі-вайдзіламі, а таксама яе перадгісторыя ды паслягісторыя – пад увагай у гэтай кнізе, зборніку рэлігіязнаўча-гістарычных артыкулаў.













