Кароль Мацюсь Першы
38.50 BYN
Size: 145x215 mm
Weight: 635 g
Purchase
out of stock
Description
Пераклад на беларускую мову Ядвігі Бяганскай, ілюстрацыі Настассі Атраховіч. — Мінск: Логвінаў, 2012. — 332 с.: іл. Цвёрдая вокладка.ISBN 978-985-562-022-9
Друкуецца паводле Януш Корчак. Кароль Мацюсь Першы. Кароль Мацюсь на бязлюдным востраве. Мінск: Юнацтва, 1998 (у новай рэдакцыі).
Лёс склаўся так, што маленькі Мацюсь атрымлівае ў спадчыну карону, каралеўства і разам з тым шмат дарослых праблемаў. Ён вучыцца разбірацца ў людзях, кіруе дзяржавай, ідзе на вайну як просты салдат і перамагае, падарожнічае па розных краінах, сябруе з каралём людажэраў і адвучвае яго есці людзей, праводзіць рэформы, якія дазваляюць дзецям рабіць усё, што яны захочуць. Але лёс склаўся так, што дарослым гэтыя рэформы не падабаюцца...
Артыкул пра аўтара ў Вікіпедыі
ПРА АЎТАРА
Януш Корчак (1878—1942), вядомы педагог, пісьменнік, доктар. Насамрэч яго звалі Генрык Гольдшміт. Свой псеўданім ён узяў з твораў іншага польскага пісьменніка Юзэфа Крашэўскага. Усё сваё жыцьцё ён працаваў з дзецьмі-сіротамі і пісаў кніжкі для дзяцей і пра дзяцей. Толькі той, хто любіць дзяцей, лічыў Корчак, можа ад іх нешта патрабаваць, той, хто не любіць, і па галаве гладзіць не павінен. Ён не ідэалізаваў дзяцей, але кожны быў для яго каралём.
Фрагмент кнігі Паглядзець
Products You May Like
Для ўсіх аматараў птушак — дзяцей і дарослых — мы зрабілі размалёўкі, якія дапамогуць дазнацца болей пра птушак Беларусі, вывучыць назвы птушак на беларускай і расейскай мовах і, натуральна, адпачыць за прыемным баўленнем часу.
Дасціпныя апавяданні новай кніжкі Уладзіміра Ягоўдзіка расказваюць пра свойскіх жывёл, якія існуюць побач з людзьмі. Усе яны цікавыя, маюць свой адметны нораў, а галоўнае — чакаюць нашай спагады і дабрыні.
Запамінаем беларускі алфавіт яскрава ды цікава! У кнізе 33 малюнкі з гісторыямі да кожнай літары беларускага алфавіту. Сюжэты аб’ядноўваюць словы, якія пачынаюцца на адпаведную літару ці маюць яе ўсярэдзіне. У канцы вы знойдзеце слоўнік-падказку, каб лёгка адказаць на пытанні самых цікаўных чытачоў.














