Дзеткам

Кнігі

Christmas gift

Comics

Journals and almanacs

Tales

Аўдыёкнігі

Выдавецтвы

Календары

Музыка

Рознае

Authors

Кароль у Нясвіжы. 1784. Апошняя са слуцкіх князёў

There is no image yet
2.37 BYN
Size: 130x200 mm
Weight: 370 g

Purchase

out of stock
Мастацкая Літаратура (выдавецтва)ProseГісторыяКрашэўскі Юзаф Ігнацы

Description

Гістарычныя аповесці / Пер. з польскай мовы, прадмова і каментары М. Кенькі. — Мінск: Мастацкая літаратура, 2009. — 335 с. — (Скарбы сусветнай літаратуры). Цв. вокл.

ISBN 978-985-02-1147-7

У кнізе ўпершыню на беларускай мове друкуюцца гістарычныя аповесці вядомага беларускага і польскага пісьменніка Юзафа Ігнацыя Крашэўскага (1812—1887), у якіх па-мастацку ўзнаўляюцца драматычныя падзеі часоў Вялікага Княства Літоўскага.


Артыкул пра аўтара ў Вікіпедыі

 

ЗМЕСТ

“Як галінкі ад дрэва…” Міхась Кенька

КАРОЛЬ У НЯСВІЖЫ. 1784
АПОШНЯЯ СА СЛУЦКІХ КНЯЗЁЎ

Каментарыі

 

***

 

У аповесці “Кароль у Нясвіжы. 1784” распавядаецца пра паездку на сейм у Гомель у 1784 годзе апошняга караля польскага і вялікага князя літоўскага Станіслава Аўгуста Панятоўскага. У аповесці пераплятаюцца дзве сюжэтныя лініі. Адна — дакументальная, у якой дэталёва апісваецца візіт манарха ў Нясвіж , другая звязана з прыдуманым персанажам — цёзкам караля, бедным шляхціцам Панятоўскім, які служыў пры двары Радзівіла. Шляхціц хацеў скарыстаць прыезд караля ў сваіх мэтах і праз гэта перажыў шэраг займальных прыгодаў.

У аповесці “Апошняя са слуцкіх князёў” дзеянне адбываецца ў 1599—1600 гг.; у ёй праўдзіва паказана своеасаблівая “траянская вайна” з-за слуцкай князёўны Соф’і Алелькавіч паміж прадстаўнікамі двух магнацкіх родаў Вялікага Княства Літоўскага — Крыштафам Радзівілам і Геранімам Хадкевічам.

Product Reviews

Login or Register to write the first review.

Products You May Like

Пяткевіч Кшыштаф
Гэтая манаграфія — першая ў гістарыяграфіі спроба сінтэтычнага нарысу Вя­лі­ка­га Княства Літоўскага пад уладай Аляксандра Ягелончыка. У ёй раскрываюцца асаблівасці адміністрацыйна-тэрытарыяльнай сістэмы, канфесійная, фінансавая і гаспадарчая палітыка, дзейнасць найважнейшых дзяржаў­ных органаў (канцылярыя ВКЛ), а таксама даецца вычарпальны пералік прадстаўнікоў дзяржаўнай эліты.
Гэты нумар, прысьвечаны філёлягу Алене Юрэвіч (1928—2006). Друкуецца шэраг матэрыялаў, у тым ліку ўспаміны пра яе Вітаўта Кіпеля, ды бібліяграфія яе працаў.
Улашчык Мікалай
Другі том збору твораў аднаго з найбольш вядомых даследчыкаў беларускай даўніны ўключае ў сябе пераважна працы па сацыяльна-эканамічнай гісторыі XVI – пачатку XX ст., у тым ліку манаграфію "Перадумовы сялянскай рэформы 1861 г. у Літве і Заходняй Беларусі", гісторыка-этнаграфічны нарыс пра родную вёску Віцкаўшчыну ў 1880–1917 гг., а таксама артыкулы, рэцэнзіі і водгукі на гістарычную тэматыку.