Гедымін (1316—1341). Каралеўства Літвы і Русі
10.50 BYN
Size: 220x290 mm
Weight: 925 g
Purchase
out of stock
Description

ISBN 978-985-90263-1-7
Нарыс з серыі “Жыццяпіс вялікіх князёў літоўскіх”, прысвечаны вялікаму князю Гедыміну, напісаны прафесійным гісторыкам. Усе пададзеныя гістарычныя факты, а таксама высновы аўтара грунтуюцца на навуковым аналізе гістарычных крыніц. Кніга будзе прыдатная як тым, хто навучаецца ці вучыць гісторыю, так і ўсім аматарам.
Алесь Краўцэвіч: "Гедымін у Беларусі заслугоўвае культу"
Біяграфічная даведка

Пераняў найвышэйшую ўладу каля 1316 г. пасля смерці брата. Выявіў надзвычайныя здольнасці дзяржаўнага дзеяча і дыпламата. Быў нетыповым сярэднявечным манархам — аддаваў перавагу дыпламатыі перад вайной. Дзеля дасягнення вонкавапалітычных мэтаў эфектыўна выкарыстоўваў дынастычныя шлюбы сваіх дзяцей.
Больш чым удвая павялічыў тэрыторыю Вялікага Княства Літоўскага. Сабраў у адзінай дзяржаве ўсе галоўныя гістарычныя вобласці Беларусі: Панямонне, Берасцейшчыну, Турава-Піншчыну, Полаччыну і Віцебшчыну, што спрычынілася да паспяховага этнагенезу сучаснага беларускага народу.
Значна ўзняў маестат уладара Літвы, здабыў прыжыццёвую славу і аўтарытэт далёка за межамі дзяржавы. Заснаваў вялікую дынастыю, якая больш за дзвесце гадоў кіравала некалькімі краінамі Сярэдне-Усходняй Еўропы.
Галоўная палітычная памылка: сваім тастаментам падзяліў дзяржаву між сынамі на вялікія ўдзельныя княствы, што прывяло да яе дэцэнтралізацыі і аслаблення.
ЗМЕСТ Паглядзець змест цалкам
Уступ Паглядзець уступ цалкам
Products You May Like
У гэтым выданьні зьмешчаныя выбраныя працы вядомага беларускага нацыянальнага дзеяча Яна Станкевіча (1891—1976), якія ў 1910—1970-я гг. друкаваліся на старонках беларускага пэрыядычнага і непэрыядычнага друку як у Беларусі, так і за яе межамі. Друкаваныя працы надзвычай разнастайныя як паводле жанраў, так і паводле тэматыкі.
Книга основана на рукописях бывшего сотрудника НКВД Иосифа Ятчени. В них он описывает свою жизнь, которая проходила на фоне ключевых событий истории. Рассказывает о службе в царских войсках и в Красной Армии, о революции 1917 года, о работе в качестве резидента спецслужб. Пишет о том, как стал чекистом, а после оказался «врагом народа», подробно повествует о методах сотрудников НКВД, пытках, которые применялись в «американке».
Кніга ўяўляе сабой паслядоўны аповед пра тое, якім чынам сфармаваліся румынская мова і румынская нацыя. Аўтар, аўтарытэтны румынскі гісторык, прэзідэнт Румынскай Акадэміі навук Ёан-Аўрэл Поп у папулярным стылі паказвае няпросты шлях, які прайшлі румыны, каб стварыць сваю незалежную дзяржаву, і тлумачыць абставіны, у сувязі з якімі даўней румынскіх дзяржаваў было тры - Валахія, Малдова і Трансільванія - і дагэтуль застаецца дзве - Румынія і Рэспубліка Малдова, хоць людзі ў іх гавораць адною мовай.