Дзеткам

Кнігі

Christmas gift

Comics

Journals and almanacs

Tales

Аўдыёкнігі

Выдавецтвы

Календары

Музыка

Рознае

Authors

Летапісная Літва

Летапісная Літва
3.18 BYN
Size: 145x200 mm
Weight: 355 g

Purchase

out of stock
ГісторыяПеракладыНавукова-папулярная літаратураСэрыя "Неизвестная история"Ласкоў Іван

Description

Сваяцтва і лёс / Кніга-пошук. — Вільня: Наша будучыня, 2011. — 288 с.: іл. — (Неизвестная история).

Ужо даўно ідуць спрэчкі аб паходжанні беларускага этнасу і аб той тэрыторыі, дзе калісьці жылі нашы продкі. У спрэчках сутыкаюцца процілеглыя меркаванні. Адны сцвярджаюць, што беларусы — першапачаткова славяне, іншыя пярэчаць — "не, балты!", трэція займаюць прамежкавую пазіцыю: продкамі беларусаў былі балты, якіх "расчынілі" ў сваёй масе славяне, калі прыйшлі на нашы землі.

Аўтар кнігі лічыць, што продкі беларусаў — не балты, не славяне, нават не балта-славяне, а угра-фінскія плямёны, роднасныя сучасным пермякам, марыйцам і мардоўцам! Галоўны метад яго доказаў — лінгвістычны аналіз асабістых імёнаў, гідронімаў, тапонімаў і "базавай" лексікі.

Гэта не значыць, што трэба адспрэчыць усе іншыя тэорыі. Але неабходна пазнаёміцца з ідэямі Ласкова, параўнаць са сваімі перакананнямі. Бо ісціна нараджаецца ў сутыкненні навуковых канцэпцый.


Артыкул пра аўтара ў Вікіпэдыі


ЗМЕСТ

Жыццё і творчасць Івана Ласкова
На дарогу

Глава 1. Племя пяці родаў
Глава 2. Яблык разладу
Глава 3. Там, дзе жыла літва
Глава 4. Дагістарычныя блуканні: шлях пярмянаў
Глава 5. Дагістарычныя блуканні: шлях жамойці
Глава 6. Балцкая коўдра
Глава 7. Падмаскоўная літва
Глава 8. Памяць зямлі

Падрахунак
Резюме
Послесловие редактора
Літаратура

Product Reviews

Login or Register to write the first review.

Products You May Like

Кніга факусуецца на ранняй гісторыі аднаго з найбольш загадкавых балцкіх народаў – прусаў, якія ў сваім краі перш былі анямечаныя і страцілі мову, а тады іх нямецкамоўных нашчадкаў і зусім прагналі. Дзяржаўная тэакратыя на чале з кіраўніком – вярхоўным жрацом Крыве-Крывейтам ды яго памочнікамі жрацамі-вайдзіламі, а таксама яе перадгісторыя ды паслягісторыя – пад увагай у гэтай кнізе, зборніку рэлігіязнаўча-гістарычных артыкулаў.
Малішэўскі Мікалай
Героі кнігі — дзяржаўныя дзеячы, генералы і адміралы, якія нарадзіліся на беларускай зямлі, стваральнікі ўзброеных сіл, сістэмы ваеннай адукацыі, спецслужбаў, авіяцыі і флоту Ізраіля, героі войнаў за незалежнасць, людзі незвычайнага лёсу. Дзякуючы цікавым фактам, сведчанням сучаснікаў і дакументальным матэрыялам чытачы пазнаёмяцца з выдатнымі асобамі, якія праславілі Беларусь, унёсшы неацэнны ўклад у станаўленне і развіццё Ізраіля.
Аўтары нумару: Штэфан Родэвальд, Зміцер Крывашэеў, Цімафей Акудовіч, Аляксандр Фрыдман, Томас Бон, Алег Гардзіенка ды іншыя.