Дзеткам

Кнігі

Christmas gift

Comics

Journals and almanacs

Tales

Аўдыёкнігі

Выдавецтвы

Календары

Музыка

Рознае

Authors

Паехаць на поўнач, каб памерці

Паехаць на поўнач, каб памерці
12.20 BYN 12.80 BYN
Size: 130x200 mm
Weight: 255 g

Purchase

out of stock
ProseПеракладыЯнушкевіч (выдавецтва)Ліндэ Іда

Description

Паехаць на поўнач, каб памерці / Іда Ліндэ: Раман ; пераклад са шведскай Наталлі Паваляевай. — Мінск : А. М. Янушкевіч, 2019. — 186 с.

ISBN 978-985-7210-06-0.

Пераклад са шведскай Наталлі Паваляевай паводле выдання:
Ida Linde. Norrut åker man för att dö. Stockholm: Norstedts, 2014.

Падзеі рамана вядомай шведскай пісьменніцы Іды Ліндэ разгортваюцца ў паўночнай Швецыі. Ён пачынаецца як крымінальная драма з варыяцыяй класічнага сюжэта пра Боні і Клайда – і працягваецца як філасофскае разважанне пра ролю выпадку ў нашым жыцці; пра тое, што трагедыя можа зламаць чалавека, а можа надаць яму сілы пачаць “новую эру” у сваім жыцці.


"...Выйдзі на траўнік – глядзі, як светла. Глыбокая ноч – а такое святло. Вось ляціць матылёк і сядае на тваю далонь. Твая далонь раскрытая, хутка ранак. У цябе няма для гэтага словаў. У цябе няма словаў для жывога.

Жывым трэба так мала. Мёртвым – амаль усё..."


У рамане закранаюцца сур’ёзныя праблемы сацыяльнага, палітычнага і філасофскага кшталту, аднак гэта перш за ўсё мастацкі твор, і галоўны сродак яго ўздзеяння на чытача — мова.


ФРАГМЕНТ З КНІГІ Паглядзець

Product Reviews

Login or Register to write the first review.

Products You May Like

Марціновіч Віктар
Масква 2000-х. Горад, дзе віруюць ашаламляльныя грошы і пануюць стальныя норавы. Дзе чалавек існуе ў каардынатах падначалення і спакусы, дзе воля — гэта найчасцей воля да ўлады. Галоўны герой, выкладчык-эмігрант з Беларусі, патрапляе ў вір выпрабаванняў, якія вымушаюць яго нанова спасцігнуць тое, чаму адмова ад індывідуальнай свабоды ёсць такой салодкай. Гэты тэкст варта чытаць, каб адчуць і зразумець тыя энергіі, што стаялі за шмат якімі падзеямі на постсавецкай прасторы апошнія 30 гадоў.
Майрынк Густаў
Пад адной вокладкай сабраныя два раманы славутага аўстрыйскага пісьменніка-экспрэсіяніста Густава Майрынка. Дзеянне першага, гістарычна-фантастычнага рамана “Ноч Вальпургіі”, адбываецца ў Празе. Тут ёсць і містыка, і перасяленне душ, і мерцвякі, што нібыта кіруюць жывымі... Не менш фантастычны “Белы дамініканец” прысвечаны блуканням чалавечага “Я”.
Шульц Бруна
У арыгінальнай прозе і эсэістыцы польскага пісьменьніка Бруна Шульца (1892—1945) аўтабіяграфічныя матывы і рэаліі жыцьця габрэяў даваеннай польскай Галіччыны ствараюць аснову гратэскава-фантастычных відзежаў, у якіх паэтыка сну пераплятаецца з сымболікай сьвядомасьці.