Дзеткам

Кнігі

Christmas gift

Comics

Journals and almanacs

Tales

Аўдыёкнігі

Выдавецтвы

Календары

Музыка

Рознае

Authors

Ulaslovy
0.90 BYN
Size: 200x120 mm
Weight: 165 g

Purchase

out of stock
Выдавец Логвінаў ІгарPoetryЛобач Уладзімер

Description

Мінск: І. П. Логвінаў, 2011. — 108 с.

ISBN 978-985-6991-60-1


     *****

Багі здымаюць лепшае кіно,
без дубляў, мантажу, паўтораў,
няма герояў, і няма актораў —
глухое шво, сарэбнае вязьмо...
Пялюшкі мокнуць, палымнее сьцяг,
ня бачаць вочы, адчуваюць душы —
нішто парадак не парушыць,
як замест цітраў — дымная куцьця.

     *****

Вайну, як і гару, ня кожны раз аб'едзеш,
хоць аб'язных шляхоў, здавалася б, багата,
і будзе штурм, і на Гары угледзіш,
што маеш: Аўстэрліц ці Вэстэрплятэ.

     *****


Уладзімер Лобач — выкладчык Полацкага дзяржаўнага ўнівэрсытэту, вядомы беларускі этнограф, даследнік традыцыйнай культуры Бацькаўшчыны. Цягам амаль 20 гадоў ён вымярае дарогі Паўночнай Беларусі ўласнымі экспэдыцыйнымі маршрутамі, плёнам якіх сталі дзясяткі навуковых артыкулаў. Невыпадкова сымболіка дарогі стала асноўным матывам першага паэтычнага зборніка аўтара. Шляхі асабістага жыцьця ў вершах У. Лобача нітуюцца з пуцявінамі і ростанямі Айчыны ва ўсёй кранальнай непаўторнасьці яе вобразаў.


Блог аўтара ў “Жывым дзёньніку”


ЗЬМЕСТ Паглядзець апісаньне цалкам

Product Reviews

Login or Register to write the first review.