Да гісторыі беларускага руху
9.80 BYN
Size: 170x240 mm
Weight: 520 g
Purchase
out of stock
Description

ISBN 978-5-00076-023-9
У 2003 годзе накладам 300 асобнікаў надрукавалі кнігу Антона Луцкевіча (29.01.1884—23.03.1942) “Да гісторыі беларускага руху”. Той наклад даўно разышоўся, і кніга стала маладаступнаю. За сем гадоў, што прайшлі з таго часу, як кніга выйшла ў сьвет, узбагацілася наша веданьне і гісторыі гэтага руху, і творчае спадчыны Антона Луцкевіча, і яго ролі ў гэтым руху. Таму чытачам прапаноўваецца ня проста другое, а дапоўненае і папраўленае выданьне зборніка “Да гісторыі беларускага руху”.
Кніга мае загаловак “Да гісторыі беларускага руху”, бо тэксты, зьмешчаныя ў ёй, — гэта падрыхтоўчы матэрыял для тых, хто некалі возьмецца і напіша фундамэнтальную гісторыю барацьбы за вызваленьне беларускага народу ад сацыяльнага, нацыянальнага, палітычнага і духоўнага ўціску. Уласна кажучы, уся творчасьць Антона Луцкевіча — як бы дзёньнік гэтае барацьбы, самае жывое яе сьведчаньне.
Анатоль Сідарэвіч. З прадмовы да выданьня
Артыкул пра аўтара ў Вікіпэдыі
ЗЬМЕСТ Паглядзець цалкам
Products You May Like
Нумар прысьвечаны эпісталярнай спадчыне эміграцыі — часам лісты ёсьць адзінай крыніцай у вывучэньні тых ці іншых праяваў. “Эпісталярыі, як дэталізаваны адбітак адносінаў паміж аўтарам і адрасатам, шмат даюць для разуменьня часу і спэцыфікі эміграцыйнага жыцьця, тых ці іншых учынкаў у яго кантэксьце”.
Аўтары нумару: Мікалай Антропаў, Конрад Бабятынскі (Konrad Bobiatyński), Алена Боганева, Таццяна Валодзіна, Юры Грыбоўскі (Jury Hryboŭski), Марцэлі Косман (Marceli Kosman), Дарус Куоліс (Darius Kuolys), Сяргей Саўчанка (Сергій Савченко), Генадзь Сагановіч, Ірына Сынкова, Юры Туронак (Jury Turonak), Кастусь Шыдлоўскі, Наталля Юсава (Наталія Юсова).
У кнізе разглядаюцца гістарычныя пераемнасці і пярэрвы паміж даўняй Рэччу Паспалітай, міжваеннай Польшчай, Польскай Народнай Рэспублікай і сучаснай Польшчай. Як даводзіць аўтар, хоць у палітыцы памяці сённяшняя польская дзяржава падаецца натуральнай пераемніцай міжваеннай Польшчы як “другой рэспублікі” і даўняй
Рэчы Паспалітай як “першай рэспублікі”, у рэальнасці яна ўвасабляе пераемніцу ПНР. Парадаксальна, але з перспектывы той польскасці, якая характарызавала даўнюю Рэч Паспалітую ў праўным, сацыяльным, культурным, этнічным і палітычным сэнсе, сённяшняя Польшча хутчэй не польская.