Сірэны спяваюць джаз
6.00 BYN
Size: 120x165 mm
Weight: 100 g
Purchase
out of stock
Description

Дэбютную кнігу Таццяны Нядбай складаюць вершы ў жанры — як сказалі б падручнікі — інтымнай лірыкі. Напісаныя ў розныя гады, прысвечаныя розным людзям, натхнёныя рознымі падзеямі, вершы гэтыя тым не менш складаюцца ў цэльную гісторыю: чакання, кахання, расстання — але, самае галоўнае, гісторыю акрыяння і спакою. Прапаноўваем чытачу перажыць гэтую гісторыю разам з аўтаркай.
ISBN 978-83-939908-0-1
За гэтаю кнігу аўтарка уганараваны прэміяй беларускага ПЭН-Цэнтра "Дэбют" імя Максіма Багдановіча за 2015 год.
* * * * *
Сонца на падаконні,
сонны ранак, нядзеля,
усе вярэды сутоння
засталіся ў пасцелі.
Промні цягнуцца тонка,
як дымок цыгарэты,
вінаградныя гронкі,
першым святлом сагрэтыя.
Рэдкіх машын усхліпы,
рэдкіх людзей сілуэты,
таяць у водары ліпаў
бязважкія рытмы лета.
Кот расцягнуўся млява,
сэнс жыцця — побач з намі:
ён згортваецца да кавы —
чорнай або з вяршкамі.
* * * * *
ЗМЕСТ Паглядзець
Products You May Like
Паэт Міхал Бараноўскі вядомы як заснавальнік і аўтар песняў для гурта “Нельга забыць”, супрацоўнік музея і папулярызатар творчасці Максіма Багдановіча, Уладзіміра Караткевіча, на словы якіх гурт запісаў адмысловыя канцэртныя праграмы. Першая якраз і дала назву гурту, перасэнсаваўшы вершы з аднайменнага дэбютнага рамана Караткевіча. “Mertvets”, яшчэ адзін альбом “Нельга забыць”, быў запісаны на даволі рэдкія для выканаўцаў тэксты Багдановіча, у тым ліку на чарнавікі і няскончаныя, “забытыя” тэксты класіка.
Станіслаў Ежы Лец (1909–1966) – знакаміты польскі лірык, сатырык, празаік і аўтар афарызмаў. Чытачам усяго свету добра вядомыя яго «Непрычасаныя думкі». У кнігу «Цынік на прагулцы» ўвайшлі найлепшыя вершы і фрашкі з дванаццаці зборнікаў паэта ў беларускіх перакладах Андрэя Хадановіча.
У эпісталярнай паэме Марыі Мартысевіч апісваецца гісторыя каханьня, якая мела месца невядома калі і невядома дзе. Але яно і няважна, бо “Сарматыя” — гэта таксама гісторыя пра тое, што звычайна здараецца з людзьмі, якія наважыліся быць не такімі, як усе, у любыя часы і ў любой краіне. Сарматы — напаўміфічныя качэўнікі, апісаныя яшчэ Герадотам. Іх плямёны засялялі Паўночнае Прычарнамор’е ў III–IV ст. н. э. Праз тузін стагодзьдзяў ад іх пачала весьці свой род шляхта Вялікага Княства Літоўскага і Рэчы Паспалітай, адмяжоўваючыся такім чынам ад сялянскага саслоўя. Аўтарка паэмы спрабуе пачуць водгульле гэтага “старога добрага шляхецкага сарматызму” ў Беларусі XXI стагодзьдзя.