Дзеткам

Кнігі

Christmas gift

Comics

Journals and almanacs

Tales

Аўдыёкнігі

Выдавецтвы

Календары

Музыка

Рознае

Authors

Кансерватызм

Кансерватызм
4.90 BYN
Size: 145x200 mm
Weight: 170 g

Purchase

out of stock
ПеракладыПубліцыстыкаНавуковая літаратураНісбэт Робэрт

Description

Пер. з анг. А. Андрыеўскай і А. Дынько; пад рэд. А. Дынько. — Менск—Вільня: Фрагмэнты, Віленскі клюб, 2000. — 136 с. — (Бібліятэка “Фрагмэнты”)

У кнізе разглядаецца генеалогія адной з найбольш уплывовых ідэалагічных плыняў Новага часу: кансерватызму. 

 

ЗМЕСТ

Прадмова

1. Вытокі кансэрватызму
2. Дагматыка кансерватызму
 - Гісторыя і традыцыя
 - Забабоны і розум
 - Улада і моц
 - Свабода і роўнасць
 - Уласнасць і жыццё
 - Рэлігія і мараль
3. Некаторыя ўплывы кансерватызму
4. Перспектывы развіцця кансерватызму

Бібліяграфія
Паказальнік

 

Маніфест Лінкальна аб вызваленні рабоў, падтрымка Бісмаркам страхавання па беспрацоўі, рэфармісцкія законы Дызраэлі 1870-х гг., саюз Чэрчыля з лібераламі ў 1901 г. і прыняцце законаў, скіраваных супраць арыстакратыі, раптоўная змена Дэ Голем сваёй алжырскай палітыкі — усе гэтыя смелыя крокі былі здзейсненыя зацятымі кансерватарамі.

***

Мая асноўная задача ў гэтай кнізе — даследаваць “дапалітычнае” сучаснага кансерватызму, не пакідаючы, аднак, убаку і ўласна палітычнае. Тут разглядаецца галоўным чынам традыцыя палітычнай думкі, што цягнецца ад Эдмунда Бёрка да такіх сучасных навукоўцаў, як Расэл Кірк, Майкл Оўкшат і Бэртран дэ Жувэнэль. Канечне, аснову падобнай кнігі складаюць агульныя ідэі і каштоўнасці, прынцыпы і догмы палітычнай думкі, а не персаналіі і непасрэднае асяроддзе гістарычных асобаў. У маёй манаграфіі гутарка ідзе не пра гісторыю кансерватызму. Гэта хутчэй анатомія ягонай ідэалогіі, ці, як я называю гэта ў другім падраздзеле, дагматыка. Для мяне важныя сутнасныя адкрыцці і прапазіцыі, а таксама інтэлектуальныя крыніцы кансерватызму, бо гэтая сістэма мыслення праіснавала на Захадзе ўжо каля 200 год.

З аўтарскай прадмовы да кнігі

Product Reviews

Login or Register to write the first review.

Products You May Like

Баторын Фелікс
У гэтую кнігу ўвайшлі вершы, балады і паэма, складзеныя Феліксам Баторыным, за адзінкавымі выключэннямі, у 2007–2018 гадах. Значная іх частка публікуецца ўпершыню. У творах паэта пераважаюць грамадзянская, любоўная, пейзажная лірыка, але гэтым іх тэматыка не вычэрпваецца. Паэтычнай мове аўтара ўласцівыя празрыстая прастата і складаная метафарычнасць, тонкі лірызм, які, пры ўсёй парадаксальнасці, часта арганічна спалучаецца з філасофскімі развагамі, іроніяй і самаіроніяй.
Турбіна Люба
Новая кніга Любы Турбіной (жыве і працуе ў Маскве, Расія), выдатнай паэткі, крытыка, празаіка, перакладчыцы, нястомнай прапагандысткі беларускай літаратуры, уключае цыкл зробленых рознымі аўтарамі перакладаў на беларускую мову яе тонкіх лірычных і глыбокіх філасафічных вершаў.
Багдановіч Ірына
Кніга Ірыны Багдановіч прысвечаная тром Музам яе творчасці — паэтычнай, перакладчыцкай і літаратуразнаўчай. Выданне склалі новыя вершы і пераклады пісьменніцы, а таксама артыкулы, прысвечаныя актуальным і мала даследаваным пытанням гісторыі беларускай літаратуры, якія адлюстроўваюць спектр навуковых зацікаўленняў аўтаркі. Некаторыя творы кнігі былі ў свой час надрукаваныя ў часопісах “Дзеяслоў”, “Наша вера”, “Роднае слова” і навуковых зборніках.