Нябесная рэчка
2.05 BYN
Size: 170x215 mm
Weight: 350 g
Purchase
out of stock
Description

ISBN 978-985-6720-63-8
Для дзяцей малодшага школьнага ўзросту
Гроздана Олуіч (1934 г. н.) — сербская пісьменніца шырокага творчага дыяпазону. Найбольшую вядомасць яна атрымала як аўтарка казак і апавяданняў для дзяцей.
Кніга "Нябесная рэчка" складаецца з выбраных казак пісьменніцы. Героі гэтых твораў вельмі незвычайныя. Гэта і нябесная рэчка, і свавольнік-дзьмухавец, і лекар-верабей, і дзяўчынка залатакоска, і перлавая ружа, і шэраг іншых.
Пераклаў творы на беларускую мову вядомы знаўца заходнеславянскай культуры, прафесар І. Чарота.
ЗМЕСТ
Нябесная рэчка
Дзьмухавец
Смяюн і Плакун
Верабейчыкаў дар
Папераджальны звон
Маленькія музыкі
Залатакосая
Перлавая ружа
Пра арэх, дзяўчынку з слязінкі і іншае
Зорка, у грудзях якой нешта білася
Products You May Like
Жанр гэтай эксперыментальнай прозы балансуе на мяжы мастацкага апавядання і эсэістыкі. А сам тэкст — гэта іранічная сумесь бессэнсоўных лозунгаў, распаўсюджаных перакананняў і стэрэатыпаў, знакаў і канцэпцый. ХХ стагоддзе паўстае перад чытачом не як паслядоўнасць гістарычных падзей, а як набор фактаў — хаатычных, на першы погляд, але на самай справе старанна падабраных, каб стварыць вобраз мінулага, які западае ў памяць, падахвочвае да разважанняў і пераасэнсаванняў.
«Сонька» — гэта вялікая і адначасова камэрная, простая, хоць і нялёгкая, прыцішаная, хоць і жарсная, пацыфічная і адначасова брутальная гісторыя, перапоўненая каханьнем. Аўтар скрыжоўвае канвэнцыі ваеннай і мілоснай прозы, каб расказаць пра «даўным-даўно» і «цяпер», пра «тут» і «там», пра пекла і рай памяці.
Драматычны аповед пра падзеі, звязаныя са смерцю і пахаваннем жонкі Яна Рознэра Зоры. Гэта высокастылёвы суплёт успамінаў і рэфлексій аўтара, у якім крытычна адлюстроўваецца таталітарызм эпохі “нармалізацыі”, ствараецца шэраг партрэтаў тагачасных постацяў славацкай культуры і палітыкі.