Жыць не страшна
Description
Фрэскі. — Мінск: Медысонт, 2008. — 256 с. Цьвёрдая вокладка.Наклад кнігі цалкам прададзены.
ISBN 978-985-6530-95-4
У кнігу Барыса Пятровіча (Сачанкі) увайшлі кароткія навэлы, якія маюць падназву "фрэскі". Так, фрэскі, бо пішуцца яны за адзін раз, як і малююцца ў храме — пакуль не высахла тынкоўка. І не перапісваюцца, бо нельга ўвайсьці ў адзін і той жа настрой двойчы...
У гэтым зборніку вы зможаце прасачыць аўтарскае развіццё жанру: ад сюжэтнае прозы да прозы ў вершах.
Артыкул пра аўтара ў Вікіпедыі
*****
Пра кнігу
"Багатая лексыка, выверанае і паўсюль на сваім месцы слова, далікатнае і стрыманае пісьмо (па-брэхтаўску адчужанае ад аўтара), прытоены ў падтэксьце інтэлектуалізм, ці, дакладней, не прытоены, а натуральна ўплецены ў тканіну тэксту някідкай ніткай... Барыс Пятровіч аднолькава ўдала і прафэсійна працуе ў рэалістычнай, мадэрновай і нават постмадэрновай эстэтыцы. Што б ён ні пісаў, традыцыйнае апавяданьне ці аповесьць, мадэрновую імпрэсію ці постмадэрновы тэкст, усякі раз ён выверана адпаведны даміноўнаму ў той ці іншай эстэтыцы фармальна-эстэтычнаму модусу".
(Валянцін Акудовіч)
"Міф, які стварае Барыс Пятровіч, адначасова і ўнівэрсальны, і беларускі. Прастора дзеяньня тэкстаў — заўсёды Беларусь, але гэтая Беларусь успрымаецца не як правінцыя, а як цэнтр, і герой не маргінал, а чалавек сусьвету... Адметная рыса творчасьці Барыса Пятровіча — сінтэз набыткаў сусьветнай культуры і аўтахтоннай, аўтэнтычнай беларушчыны... Барысу Пятровічу ўдаецца спалучаць неспалучальнае: традыцыйную "вясковую" прозу і інтэлектуальную, пошукавую плынь".
(Людміла Рублеўская)
"Барыс Пятровіч мае выключнае стылістычнае чуцьцё, адметнасьць якога ўкаранёная ў здольнасьці абіраць адзіна магчымыя словы для аднаўленьня ў вобразе прынцыпова значных зьяваў... Талент стыліста шчасліва лучыцца з майстэрствам сюжэтабудаваньня: Барыс Пятровіч здольны вылушчыць ядро арыгінальнай ідэі з фабулы, здавалася б, ужо даўно і безнадзейна змучанай мастакоўскімі эксплуататарскімі захадамі".
(Ірына Шаўлякова)
*****
ЗМЕСТ (скарочаны)
Гісторыя аднаго інтэрв'ю для часопіса, які будзе. Абавязкова будзе
Фрэскі-1
Фрэскі-2
Фрэскі-3
Фрэскі-4
Products You May Like
Кніга цудаў і хаджэнняў, раман «Падарожжы Беньяміна III» пра выбітнага ваяжора і яго адданага збраяносца, аўтарства Мэндэлэ Мойхер-Сфорыма з Капыля, усмешлівага пачынальніка сур'ёзнай яўрэйскай літаратуры, заснавальніка легендарнай Дармаедаўкі, стольнага мястэчка Ідышлэнду.
"Проза" Янкі Юхнаўца (1921–2004) — новая кніга ў серыі "Спадчына: агледзіны" — першае ў Беларусі выданне празаічнай спадчыны гэтага пісьменніка-эмігранта. Том склалі апавяданні, няскончаная аповесць "Яно", "Запіскі і зацемкі…". Напісаныя самабытнай мовай, арыгінальныя творы маюць паспрыяць вяртанню імя аўтара ў літаратуру.
У кнiгу казак беларускага паэта Адама Глобуса ўвайшлi творы апошнiх гадоў. Мястэчка Крутагор’е, у якiм разгортваюцца падзеi большасцi казак, у рэальным свеце больш вядомае як горад Дзяржынск з чыгуначнай станцыяй Койданава. Для тых, хто яшчэ верыць у моц друкаванага слова, варта нагадаць, што ўсе падзеi тут павыдумляныя, а ўсе супадзеннi з праўдзiвымi фактамi чыста выпадковыя.














