Авантуры Пранціша Вырвіча, шкаляра і шпега
5.40 BYN
Size: 130x200 mm
Weight: 375 g
Purchase
out of stock
Description
Раман прыгодніцкі і фантасмагарычны. — Мінск: Рэдакцыя газеты “Звязда”, 2012. — 272 с. — (Святло мінуўшчыны). Цвёрдая вокладка.ISBN 978-985-90277-6-5.
У прыгодніцка-фантасмагарычным рамане Людмілы Рублеўскай, які з’яўляецца першай кнігай трылогіі, вы сустрэнецеся са збеглым вучнем Менскага езуіцкага калегіюма Пранцішам Вырвічам і доктарам Баўтрамеем Лёднікам з Полацка, якім давядзецца пабываць у сутарэннях Слуцка, Менска і Полацка, выратаваць Сільфіду, паездзіць у жалезнай чарапасе, вынайдзенай Леанарда да Вінчы, здабыць дзіду Святога Маўрыкія і неаднойчы біцца за ўласны гонар і за Беларусь. Вы пераканаецеся, што прыгоды беларускіх герояў не менш захапляльныя, чым французскіх мушкецёраў ці рускіх гардэмарынаў.
Фрагмент з кнігі
Медны шэлег — гэта вам не срэбны грош... I тым болей не чырвоны талер.
Але каб вызначыць, куды далей рушыць з гэтага няўтульнага раздарожжа, дзе толькі і ёсць што тры асіны, пахілены драўляны крыж ды вялізная, як саксонскі ложак караля Аўгуста, i бяздонная, як кішэні ягоных амаратаў, лужына, дык i мядзяк прыдасца.
Пранцысь — учарашні навучэнец Менскага езуіцкага калегіюма, а сёння — прайдзісвет, галадранец, валацуга ды як яго там яшчэ ўшаноўвала гандлярка булкамі на Ніжнім рынку, i што наперадзе — невядома, бо ў васямнаццаць гадоў нават святы Францішак Асізскі меў у галаве вецер, а ў руках — чарку віна...
Праўда, віном, салодкім і спакусным, нібы яблык у руцэ прабабулі Евы, як відаць, пачаставацца Пранцысю выпадзе яшчэ не хутка... Маем на ўвазе — за ўласны кошт.
Але дзе-небудзь ды знойдзецца халяўны келіх для не дужа моцнага, але ладнага блакітнавокага шкаляра з усмешлівымі вуснамі і ўпартым русявым чубам...
Дзе?
Пранцысь падкінуў шэлег уверх. Шэлег вярнуўся назад нібыта неахвотна, некалькі разоў перакруціўшыся ў паветры — ясная справа, кампаніі, нават такой жа мядзянай, у торбе гаспадара яму не прадбачылася. Баявіты вершнік з мячом на цьмяным твары манеты скакаў у бок Валожына. А можа, Варшавы... Ці Дрэздэна...
Products You May Like
«Сонька» — гэта вялікая і адначасова камэрная, простая, хоць і нялёгкая, прыцішаная, хоць і жарсная, пацыфічная і адначасова брутальная гісторыя, перапоўненая каханьнем. Аўтар скрыжоўвае канвэнцыі ваеннай і мілоснай прозы, каб расказаць пра «даўным-даўно» і «цяпер», пра «тут» і «там», пра пекла і рай памяці.
Пажыўшы ў Гародні, Варшаве і Вільні ды размаўляючы на мовах гэтых краін, нямецкі гісторык і падарожнік Фелікс Акерман прапаноўвае ўнікальную перспектыву нашага кутка Еўропы. І паўсюль ён бачыць стракатае шматмоўнае асяроддзе, якое трошкі адрозніваецца ад літоўскіх, беларускіх і польскіх мараў.
У кнізе «Буржуазія задаволена не да канца» сабраныя апавяданні і скетчы аўтара, якія моцна розняцца паводле метаду: адны з іх рэалістычныя, іншыя фантастычныя, трэція містычныя, але ўсе яны маюць справу з няўлоўнай сутнасцю шчасця, кахання, смерці і болю.













