Карона на дне віра, альбо Казкі з хутара Юстыны
1.53 BYN
Size: 170x215 mm
Weight: 410 g
Purchase
out of stock
Description
Казкі / Мастакі М. Р. Казлоў, Н. У. Сустава. — Мінск : Літаратура і Мастацтва, 2008. — 120 с. : іл. Цвёрдая вокладка.ISBN 978-985-6720-36-2
Гэтая кніга Людмілы Рублеўскай — незвычайная. Расказваючы цікавыя, займальныя казкі пра нашых даўніх родзічаў, бабуля Юстына вельмі далікатна спрабуе завесці юнага чытача ў непаўторны і дзівосны свет роднай прыроды, знаёміць з гісторыяй паходжання назваў і лекавымі ўласцівасцямі прыгожых кветак і раслін нашай Бацькаўшчыны, якія, дарэчы, уваходзяць сёння ў Чырвоную кнігу Беларусі. Гэта і меч-трава, і валяр’ян двухдомны, і чарнакорань пурпуровы, і гарлачык белы, і лілея царская, і шматлікія іншыя.
Казкі дапамогуць дзецям стаць добрымі знаўцамі роднай прыроды, а іх сэрцы напоўняцца спагадай не толькі да казачных герояў, але і да жывога свету бабуліных зёлак і красак.
ЗМЕСТ Паглядзець змест цалкам
*****
Жыве бабуля Юстына на хутары, на самым ускрайку лесу. А гадоў ёй, напэўна, столькі ж, колькі самай старой сасне ў гэтым лесе. Бо памятае бабуля Юстына такія даўнія часіны, калі кветкі былі людзьмі, а людзі ўмелі размаўляць з дрэвамі і птушкамі. Ці было ад гэтага шчаслівей людзям, дрэвам і птушкам — невядома. І ў той час людзі крыўдзілі адзін аднаго, і, вядома, даставалася ад іх кветкам і звярам, рэкам і лясам...
Нездарма, каб знайсці патрэбную зёлку, бабулі Юстыне даводзіцца цяпер шукаць запаветныя мясціны там, дзе не чуваць крыку пеўня. Бабуля — зельніца, і ведае, ад якой хваробы дапамагае якая трава.
Але сёння ёсць травы і кветкі, якіх нельга зрываць зусім — бо знікнуць, і збяднее Божы свет яшчэ на адну прыгажосць. Ты скажаш, дружа, што не ўсе кветкі і травы прыгожыя?
А вось і памыляешся: як у душы кожнага чалавека схаваная дабрыня, так у кожнай жывой істоце схаваная прыгажосць і дзівосная гісторыя. Трэба толькі ўмець убачыць, умець пачуць. А калі не ўмееш — распытай зельніцу Юстыну. Яна пасадзіць цябе за накрыты вышываным абрусам стол, паставіць перад табой кубак з духмянай гарбатай, настоенай на верасе і чаборы, і раскажа, адкуль узнікла якая кветка, якое чароўнае паданне за кожнай травой...
*****
Артыкул пра аўтарку ў Вікіпедыі
Блог аўтаркі ў Жывым Журнале
Products You May Like
Балгарыя, Еўрасаюз. Па вёсцы Урадлівая маланкай разлятаецца навіна: паўразбураную хату п’янчугі Ванчы набыў падданы англійскай каралевы Джон. Здзелка з маёмасцю, заключаная паводле ўсіх канонаў тутэйшай нядбайнасці, становіцца пачаткам знаёмства Джона з асаблівасцямі славянскага менталітэту, а вяскоўцаў — з дзіўным англійскім светапоглядам.
У кнігу лірычнай прозы Адама Глобуса “Толькі не гавары маёй маме…” сабраныя кароткія аповесці пра каханне і суперажыванне, пра лютасць і мужнасць, пра здзіўленне і гідкасць. Ёсць у кнізе і аповесць іранічная, а таксама — кароткі раман пра лёгкае расчараванне.
Кніга ўключае творы Міколы Арахоўскага — таленавітага драматурга, мастака, чалавека з драматычным лёсам, які больш за 20 гадоў быў прыкаваны да ложка, аднак выявіў свае шматгранныя здольнасці ў драматургіі, прозе, жывапісе, чаканцы, выпальванні па дрэве, праявіў магутны дух, распавядаючы ў сваіх творах пра набалелыя праблемы ў жыцці чалавека і грамадства, адстойваючы найлепшае ў чалавеку: Годнасць, Спагаду, Любоў.












