Дзеткам

Кнігі

Christmas gift

Comics

Journals and almanacs

Tales

Аўдыёкнігі

Выдавецтвы

Календары

Музыка

Рознае

Authors

Краёвы слоўнік Чэрвеншчыны

Краёвы слоўнік Чэрвеншчыны
12.00 BYN
Size: 170x240 mm
Weight: 455 g

Purchase


СлоўнікіІнбелкульт (Смаленск)Шатэрнік МіколаДаведачная літаратура

Description

Пад рэдакцыяй М. Байкова й праф. Б. Эпімаха-Шыпілы; [прадмова Сяргея Запрудскага] — Смаленск: Інбелкульт, 2015. — 318 с. Трэцяе выданьне, стэрэатыпнае.

ISBN 978-5-00076-012-3

Друкуецца паводле: Шатэрнік, М. В. Краёвы слоўнік Чэрвеншчыны / Беларуская Акадэмія навук. Аддзел гуманітарных навук. Камісія для укладаньня слоўніка жывой беларускай мовы. Пад рэд. М. Я. Байкова і Б. І. Эпімаха-Шыпілы. — Менск: Выданьне Беларускае Акадэміі навук, 1929. — 328. с.


Чэрвеньскі краёвы слоўнік — адзін з ліку беларускіх краёвых слоўнікаў, вызначаных да выданьня Камісіяй для ўкладаньня слоўніка жывой беларускай мовы Інстытуту Беларускай Культуры яшчэ да рэарганізацыі яго ў Беларускую Акадэмію навук. Сярод працаў Камісіі ідзе сьледам за Віцебскім краёвым слоўнікам, укладзеным М. Касьпяровічам на падставе слоўных матэрыялаў, сабраных Віцебскім акруговым таварыствам краязнаўства пад непасрэдным кіраўніцтвам і рэдакцыяй Камісіі ды выдадзеным у 1927 г.


Прадмова Камісіі для ўкладаньня жывой беларускай мовы Паглядзець цалкам

Прадмова аўтара Паглядзець цалкам

Product Reviews

Login or Register to write the first review.

Products You May Like

sale
Слоўнік заснаваны на лексічным матэрыяле, крыніцай якога паслужыла першая масавая газета «Наша Ніва» – унікальны пісьмовы помнік нацыянальнага адраджэння пачатку ХХ стагоддзя. У першых чатырох тамах сабраныя агульная лексіка і фразеалогія ў іх поўным аб’ёме. Пададзены ўсе варыянты слова, значэнне яго шырока ілюструецца. Пяты том змяшчае ўвесь набор уласных імёнаў, прозвішчаў, псеўданімаў, назваў населеных пунктаў ды іншых геаграфічных аб’ектаў і выконвае адначасова функцыю паказальніка да факсімільнага выдання «Нашай Нівы». Лексічны матэрыял у слоўніку пададзены ў дзвюх графічных сістэмах – кірыліцы і лацінцы.
Некрашэвіч Сьцяпан, Байкоў Мікола
Гэтая кніга ўяўляе зь сябе перавыданьне найлепшага і найпаўнейшага расійска-беларускага слоўніка міжваеннага часу, першае выданьне якога зьявілася ў 1928 годзе. Слоўнік уключае больш за 60 тысяч слоў і быў створаны паводле выбаркі лексікі са “Словаря белорусского на речия” I. Насовіча, “Смоленского областного словаря” У. Дабравольскага, “Беларуска-польска-рускага слоўніка” Я. Ціхінскага, “Віцебскага краёвага слоўніка”, “Практычнага вайсковага слоўніка”, рукапісных слоўнікаў П. Шпілеўскага i С. Мядзьведзкага, а таксама з выбраных літаратурных твораў і народнай мовы. Аўтары імкнуліся ўхіляцца ад штучных наватвораў: перавагу аддавалі словам, якія існуюць у народнай і літаратурнай мове.
Баршчэўскі Лявон
Першы ў айчыннай лексікаграфіі сучасны практычны беларуска-англійскі слоўнік такога кшталту змяшчае больш за 17 тысяч загалоўных слоў; у якасці дадатку далучаныя "100 беларускіх прымавак, прыказак і выслоўяў з магчымымі англійскімі адпаведнікамі". Адметнасцю гэтай працы з'яўляецца і тое, што ў ёй падаецца сучасная фанетычная транскрыпцыя пры англійскіх словах і выразах.