Дзеткам

Кнігі

Christmas gift

Comics

Journals and almanacs

Tales

Аўдыёкнігі

Выдавецтвы

Календары

Музыка

Рознае

Authors

Кніжка Ферды Мураша

Кніжка Ферды Мураша
7.50 BYN
Size: 190x255 mm
Weight: 780 g

Purchase

out of stock
ProseЛітаратура для дзяцейПеракладыКнігі дзеткамСэкара Ондржэй

Description

Пераклад з чэшскай Сяргея Сматрычэнкі; мастак Ондржэй Сэкара. — Прага: Альбатрос, 2004. — 184 с.: іл. Цвёрдая вокладка.

Паводле Ondřej Sekora. Knižka Ferdy Mravenece

ISBN 80-00-01344-4

Ферда Мураш — бадай, адзін з самых улюбёных сярод чэшскіх дзяцей казачных персанажаў, вядомы таксама ў шмат якіх іншых краінах. Ондржэй Сэкара прыдумаў постаць кемлівага і майстравітага мурашкі Фердынанда яшчэ на пачатку 30-х гадоў ХХ ст., і неўзабаве гэты герой зрабіўся настолькі папулярным сярод дзятвы, што казачныя аповесці пра яго пачалі выходзіць з-пад пяра Сэкары адна за адной. Беларускае выданне дзіцячых твораў Ондржэя Сэкары аб’ядноўвае тры з іх — “Ферда Мураш”, “Ферда на чужыне” і “Ферда ў мурашніку”, у якіх не толькі апісваюцца захапляльныя прыгоды мурашкі, але ў займальнай форме паведамляецца шмат цікавага і карыснага пра жыццё мурашоў, жучкоў, матылькоў, шыцікаў, стракоз і іншых прадстаўнікоў жамярынага свету.

Пакаленне, якое ўжо гадуе або неўзабаве будзе гадаваць сваіх маленькіх дзетак, магчыма, з прыемнасцю ўзгадае кніжку са свайго дзяцінства, якая называлася “Прыгоды мураша Ферды”. Цяперашняе выданне выгадна адрозніваецца ад колішняга адразу некалькімі параметрамі. Па-першае, гэтым разам пераклад зроблены з арыгіналу (перакладчык Сяргей Сматрычэнка), а не праз пасярэдніцтва расейскай мовы. Па-другое, кніга багата аздоблена маляўнічымі ілюстрацыямі аўтара, што вельмі важна, бо ў свядомасьці чэхаў тэкст і малюнкі Ондржэя Сэкары неадлучныя адно ад аднаго. Дарэчы, сярод каляровых малюнкаў наўмысна пакінутыя і чорна-белыя, якія дзеці з радасцю возьмуцца размаляваць. Нарэшце, асаблівай увагі заслугоўвае якасць паліграфіі.


ЗМЕСТ Паглядзець змест  цалкам

Product Reviews

Login or Register to write the first review.

Products You May Like

sale
Данеўская Ірына
Бесклапотны шукальнік прыгод Багуслаў Радзівіл становіцца генералам войска Рэчы Паспалітай, а яго стрыечны брат Януш узначальвае ўзброеныя сілы Вялікага Княства Літоўскага. Непераможны да гэтых пор украінскі гетман Багдан Хмяльніцкі церпіць балючыя паражэнні ў гучных бітвах з удзелам Радзівілаў.
Кудравец Анатоль
У кнігу выдатнага майстра беларускай прозы Анатоля Кудраўца ўвайшлі выбраныя апавяданні і аповесць, якія раскрываюць змястоўнае багацце, стылістычную каларыстыку і грамадзянскую актуальнасць яго прозы.  Наклад кнігі цалкам прададзены .
Палуян Сяргей
Аснову выдання складае творчая спадчына самабытнага публіцыста, крытыка, празаіка і паэта Сяргея Палуяна (1891–1910), рупліва адшуканая даследчыкамі ва ўкраінскай і беларускай перыёдыцы. У кнізе ўпершыню найбольш поўна прадстаўлены ўспаміны пра пісьменніка яго родных і знаёмых, мастацкія творы, прысвечаныя яму, матэрыялы пра радаслоўе Палуянаў.