Шлюбныя і пазашлюбныя стасункі шляхты Вялікага Княства Літоўскага ў XVI—XVII стст.

16.80 BYN
Size: 145x215 mm
Weight: 530 g
Purchase
out of stock
Description

ISBN 978-5-00076-005-5.
Кніга прысвечаная шлюбным і пазашлюбным адносінам шляхты Вялікага Княства Літоўскага ў XVI—XVII стст. Разгледжанае ўнармаванне інстытута шлюбу ў заканадаўстве. Надаецца ўвага выкананню заканадаўчых нормаў у судовай практыцы і прыватна-прававых дакументах. Асобна прадстаўленае выпасажэнне шляхцянак і наданне ім вена. Даследаваны ўплыў праваслаўя, уніяцтва, каталіцызму і пратэстантызму на шлюбныя стасункі шляхты. Рэканструяваны шляхецкі абрад вяселля. Прадстаўленыя асаблівасці скасавання шлюбу ў свецкіх і духоўных судах. Кніга суправаджаецца дадаткамі і ілюстрацыямі.
Натальля Сьліж: У ВКЛ шлюбная здрада каралася сьмерцю (інтэрв’ю з аўтаркай на радыё “Свабода”)
ЗМЕСТ Паглядзець
Пра аўтара
Сліж Наталля ─ беларуская даследчыца, кандыдат гістарычных навук. Асноўная сфера інтарэсаў — гісторыя шляхецкай сям’і, шлюбу, Горадня ў XVI—XVII стст., цудатворныя абразы.
Сябра гарадзенскага абласнога аб’яднання маладых краязнаўцаў-вучоных “Віт”. Актывістка кампаніі “Выратуем Гродна”.
Артыкул пра аўтарку ў Вікіпедыі
Фрагмент з Прадмовы
…Шлюб мае непасрэднае дачыненне да прыватнага жыцця асобы. Гэта памежны момант пераходу ў іншы стан з высокай ступенню адказнасці не толькі за сябе, але і за сужэнца, будучых дзяцей і ўнукаў. Шлюб істотны для асобы, як нараджэнне і смерць. Да таго ж шлюбныя стасункі ─ гэта досвед прыватны, што азначае яго варыятыўнасць. А прыватную сферу не заўсёды можна класіфікаваць. Факталагічны матэрыял з цяжкасцю дазваляе аналізаваць шлюбныя саюзы сістэматычна. Заўсёды прысутнічае момант выпадковасці. У патрыярхальным грамадстве прыватнае жыццё залежала ад атачэння і прыналежнасці да сацыяльнай групы. Таму шляхецкі шлюб меў сацыяльную афарбоўку.
Праца ахоплівае перыяд XVI—XVII стст. У XVI ст. адбываецца афармленне шлюбных адносінаў у заканадаўстве, кананічным праве, традыцыях, а ў XVII ст. яны набываюць устойлівую форму. Аднак у некаторых кірунках ёсць неабходнасць выходзіць за адзначаныя храналагічныя рамкі, каб больш дакладна прадставіць пэўныя тэндэнцыі…
Products You May Like
Кніга распавядае пра захапляльную гісторыю аднаго з найстаражытнейшых пісьмовых матэрыялаў, ужываных чалавецтвам, які шырока выкарыстоўваўся і нашымі продкамі. У ёй асветлены малавядомыя старонкі з гісторыі матэрыяльнай і духоўнай культуры Беларусі, што разглядаецца ў агульнаеўрапейскім кантэксце.
Гэты нумар, прысьвечаны філёлягу Алене Юрэвіч (1928—2006). Друкуецца шэраг матэрыялаў, у тым ліку ўспаміны пра яе Вітаўта Кіпеля, ды бібліяграфія яе працаў.
sale
У кнізе прафесараў Крысціны Хайніцкай і Гэнрыка Альшэўскага даецца агульны агляд развіцця палітычнай і праўнай думкі ад часоў Старажытнага Ўсходу да пачатку ХХІ ст.