Дзеткам

Кнігі

Christmas gift

Comics

Journals and almanacs

Tales

Аўдыёкнігі

Выдавецтвы

Календары

Музыка

Рознае

Authors

Рэканструкцыя нацый

Рэканструкцыя нацый
5.58 BYN
Size: 145x215 mm
Weight: 590 g

Purchase

out of stock
ГісторыяПеракладыНавуковая літаратураМедысонтБібліятэка часопіса "Беларускі Гістарычны Агляд"Снайдэр Тымаці

Description

Польшча, Украіна, Літва і Беларусь 1569—1999 гг. / Пер. з анг. М. Раманоўскага і В. Калацкай; навук. рэд. Г. Сагановіч. — Мінск: Медысонт, 2010. — 424 с. — (Бібліятэка часопіса “Беларускі Гістарычны Агляд”). Цвёрдая вокладка.

Паводле Snyder Timothy. The Reconstruction of Nations: Poland, Ukraine, Lithuania, Belarus, 1569-1999. New Haven and London: Yale University Press, 2003.

ISBN 978-985-6887-74-4

У гэтай наватарскай кнізе Т. Снайдэр прасочвае шляхі фармавання польскай, украінскай, літоўскай і беларускай нацый ад стварэння Рэчы Паспалітай абодвух народаў да 1999 г. Аўтар даводзіць, што трыумфы мадэрнага этнічнага нацыяналізму ў гэтай частцы Усходняй Еўропы — з’ява досыць новая.

Дваццаты том кніжнай серыі Бібліятэка часопіса "Беларускі Гістрычны Агляд"

 

Гэтая кніга, сярод іншага, — і гісторыя Беларусі. Яна падае, магчыма, па-новаму, некаторыя з палітычных, эканамічных, культурных і інтэлектуальных зменаў, якія адбываліся на тэрыторыі сённяшняй Беларусі ў раннемадэрны і мадэрны перыяды. У той жа час гэта і гісторыя слабасцяў беларускіх нацыянальных рухаў на гэтых абшарах. 

(З аўтарскай прадмовы да беларускага выдання)


ЗМЕСТ

Прадмова да беларускага выдання
Назвы і крыніцы
Карты
Уводзіны

Частка першая. Спрэчкі за літоўска-беларускую Айчыну
1. Вялікае Княства Літоўскае (1569—1863)
2. Літва! Мая Айчына (1863—1939)
3. Першая сусветная вайна і віленскае пытанне (1914—1939)
4. Другая сусветная вайна і віленскае пытанне (1939-1945)
5. Эпілог: Vilnius у савецкая Літве (1945—1991)

Частка другая. Украінскія рубяжы
6. Раннемадэрная Ўкраіна (1569—1914)
7. Галіцыя і Валынь на Ўскраінах (1914—1939)
8. Этнічныя чысткі ў заходняй Украіне (1939—1945)
9. Этнічная чыстка паўднёва-заходняй Польшчы (1945—1947)
10. Эпілог: камунізм, ачышчэнне памяці (1947—1981)

Частка трэцяя. Рэканструяваная айчына палякаў
11. Патрыятычная апазіцыя і дзяржаўныя інтарэсы (1945—1989)
12. Нацыянальная дзяржава (1989—1991)
13. Еўрапейскія стандарты і польскія інтарэсы (1992—1993)
14. Заканчэнне: вяртанне ў Еўропу

Падзякі
Пра аўтара
Архівы
Індэкс

Product Reviews

Login or Register to write the first review.

Products You May Like

Голубеў Валянцін, Кітурка Ірына
У вучэбным дапаможніку сцісла і паслядоўна выкладзены асноўныя моманты гісторыі Беларусі ад старажытнасці да падзелаў Рэчы Паспалітай, да ўключэння беларускіх земляў у склад Расійскай імперыі. У канцы кожнай тэмы раскрываюцца асноўныя тэрміны, даецца храналогія падзей, вызначаюцца кантрольныя пытанні і заданні.
Янковяк Міраслаў
У кнізе прасочваецца беларуская прысутнасьць у Латвіі з часоў полацкіх калоніяў Герцыке і Кукейнас і да сёньняшнага дня. Ну і самае галоўнае, у выданьні дэталёва і рознабакова дасьледуецца сёньняшняя беларуская мова Латгаліі, даюцца яе ўзоры, а таксама разглядаецца нацыянальная сьвядомасьць яе носьбітаў.
Валодзіна Аляксандра
Манаграфія прысвечаная гісторыі вальдэнсаў, адзінага “ерэтычнага” руху эпохі Сярэднявечча, які захаваўся да нашага часу. Распавядаецца пра ўзнікненне руху і яго пашырэнне ў розных рэгіёнах Еўропы – ад Іспаніі да Польшчы. Раскрываюцца асаблівасці функцыянавання вальдэнскіх абшчын у розных грамадска-палітычных і сацыяльна-эканамічных абставінах. Падрабязна разглядаюцца агульныя і рэгіянальныя рысы веравучэння вальдэнсаў.