Шал
11.00 BYN
Size: 130x200 mm
Weight: 390 g
Purchase
out of stock
Description

ISBN 978-985-6906-88-9.
У новы зборнік аўтарскай, калі-нікалі эксперыментальнай прозы ўвайшлі тры вострасюжэтныя аповесці, некалькі невядомых аповедаў розных гадоў, кінасцэнар і эсэ. Галоўныя персанажы аповесцяў, воляй лёсу кінутыя ў самыя нечаканыя абставіны, часам межавыя з выжываннем, змагаюцца за сваю годнасць, жыццё і годнасць сваёй Бацькаўшчыны. Тэма эсэ — кіно, і прысвечана памяці аднаго з найлепшых рэжысёраў свету — Акіры Курасавы.
Голем на пераходзе (рэцэнзія на кнігу Марыі Мартысевіч)
Пісьменнік Юры Станкевіч: правы інтэлектуал (BUDZMA.BY)
ЗМЕСТ Паглядзець змест цалкам
ПРА КНІГУ Паглядзець
Урывак з кнігі
Увосень 199... года, беручы ўдзел у навуковай экспедыцыі па адным з рэгіёнаў Паўднёвай часткі Цэнтральнай Афрыкі, аўтар гэтага караценькага ўступу выпадкова сустрэўся ў тропіках з вядомым палеантолагам, этнографам, натуралістам і шукальнікам прыгод Майклам Ракфелерам. Сустрэча адбылася яшчэ да таямнічага знікнення спадчынніка ўплывовай і адной з найбагацейшых сем’яў Амерыкі: да гэтага часу ходзяць упартыя чуткі пра тое, што ён стаў ахвярай рытуальнага забойства: быў з’едзены канібаламі. Але пакуль адбылася гэтая падзея, аўтар прыведзеных радкоў меў магчымасць пагаварыць на працягу сутак са спадаром Майклам. Апошні, даведаўшыся, што я выхадзец з зусім невядомай яму Беларусі, даў мне адрас аднаго белага чалавека, які жыў у Луандзе, і напісаў да таго чалавека адпаведны ліст, у якім прасіў аддаць мне выпадкова знойдзены ім, Майклам Ракфелерам, раней у тропіках дзённік невядомага вандроўніка і навукоўца, напісаны кірыліцай на славянскай мове, якую я павінен быў, на погляд яго, спадара Майкла, зразумець…
(“Лавец святла поўні”).
Products You May Like
Раманы "Пра бацькоў і дзяцей" і "Нормы камічных паводзін" звязваюць міжсобку постаці дзвюх асобаў апавядальніка (у якім мы пазнаем многія рысы самога аўтара) і ягонага бацькі. У першай са згаданых аповесцяў чытач выпраўляецца на прагулку з галоўнымі героямі, у размовах якіх чаргуюцца ўспаміны, дзіцячыя траўмы ці каментары актуальных ды гістарычных падзей, і з усяго гэтага паўстае цэльны вобраз не толькі жыцця апавядальніка, але і ўсёй эпохі. Цэнтральнае месца ў другой аповесці (яе дзеянне адбываецца на некалькі гадоў пазней), займае бацькава хвароба і смерць, якую сын па-свойму спрабуе адрэфлексаваць, выправіўшыся ў дэльту Дуная на пошукі сябе самога.
«Сонька» — гэта вялікая і адначасова камэрная, простая, хоць і нялёгкая, прыцішаная, хоць і жарсная, пацыфічная і адначасова брутальная гісторыя, перапоўненая каханьнем. Аўтар скрыжоўвае канвэнцыі ваеннай і мілоснай прозы, каб расказаць пра «даўным-даўно» і «цяпер», пра «тут» і «там», пра пекла і рай памяці.
Чатыры маладыя жанчыны прыходзяць на рэаліці-шоу “Мужчына выбірае”, каб знайсці каханне і праславіцца. Але знікненне адной з удзельніц, ананімныя запіскі з перасцярогамі і дзівацкія конкурсы красамоўна падказваюць, што рэжысёр праекта ставіць свой, небяспечны эксперымент, мэта якога зусім не каханне.