Статут Вялікага княства Літоўскага 1588
3.18 BYN
Size: 205x260 mm
Weight: 640 g
Purchase
out of stock
Description
Пераклад на сучасную беларускую мову А. С. Шагун. — Мінск: Беларусь, 2010. — 207 с.: іл. Цвёрдая вокладка.ІSBN 978-985-01-0854-8
Статут Вялікага княства Літоўскага 1588 года — помнік юрыдычнай думкі і заканадаўчай культуры перыяду Адраджэння. Гэтае выданне дае магчымасць чытачу пазнаёміцца з выдатным дакументам на сучаснай беларускай мове.
Кніга, якую вы трымаеце ў руках, — фактычна першая спроба ўзнавіць на сучаснай беларускай мове тэксты Статута Вялікага княства Літоўскага 1588 года — выдатнага, агульнаеўрапейскага кшталту, помніка заканадаўчай культуры і юрыдычнай думкі перыяду Адраджэння — вельмі насычанага і славутага падзеямі ў еўрапейскай гісторыі. Гэтае выданне адрасуецца не столькі навукоўцам, колькі (і нават у першаю чаргу) самаму шырокаму колу звычайных чытачоў.
(З прадмовы да выдання)
Артыкул ў Вікіпедыі пра Статуты Вялікага княства Літоўскага
Не может никаков юрист мудрым назван быть, если не знает прежних толкований и прений о законах естественном и гражданском. И как может судия право дело судить, если древних и новых законов и причин применениям незвестен, для того ему нужно историю о законах знать.
Н. В. Татищев
Products You May Like
Кніга факусуецца на ранняй гісторыі аднаго з найбольш загадкавых балцкіх народаў – прусаў, якія ў сваім краі перш былі анямечаныя і страцілі мову, а тады іх нямецкамоўных нашчадкаў і зусім прагналі. Дзяржаўная тэакратыя на чале з кіраўніком – вярхоўным жрацом Крыве-Крывейтам ды яго памочнікамі жрацамі-вайдзіламі, а таксама яе перадгісторыя ды паслягісторыя – пад увагай у гэтай кнізе, зборніку рэлігіязнаўча-гістарычных артыкулаў.
У кнізе рэканструюецца ход і характар бітвы пад Клецкам 1506 г., якая была адной з найбольш важных і знакамітых у вайсковай гісторыі Вялікага Княства Літоўскага. Гэтая падзея разглядаецца на фоне агульнага ваенна-палітычнага становішча ва Усходняй Еўропе на мяжы XV—XVI стст. Даследаванне праведзена з выкарыстаннем метаду гістарычнай антрапалогіі: адзін з яго раздзелаў уяўляе сабой палітычную біяграфію галоўнага героя бітвы пад Клецкам Міхаіла Глінскага, не абмінутыя таксама ўвагай і іншыя найбольш яркія палітычныя постаці тагачаснай дзяржавы Ягелонаў.
Рэдакцыя Беларускага Гістарычнага Агляду прапаноўвае чытачам першае асобнае выданне паказніка матэрыялаў, апублікаваных у часопісе з 1994 да 2005 г. (тамы І—ХІІ).














