1939 год і Беларусь: забытая вайна
14.00 BYN
Size: 145x200 mm
Weight: 330 g
Purchase
out of stock
Description
Мінск: А. М. Янушкевіч, 2014. — 226 с.: іл.ISBN 978-985-99340-2-5
Кніга сучаснага беларускага даследчыка Анатоля Трафімчыка прысвечаная найбольш супярэчлівым пытанням, звязаным з удзелам беларускага народу ў падзеях пачатку Другой сусветнай вайны. З беларусацэнтрычных пазіцый даецца падрабязны аналіз прычын, перадумоваў і хады ваеннага канфлікту, праўдзіва характарызуецца месца і значэнне Беларусі ў палітычных гульнях еўрапейскіх дзяржаваў міжваеннага часу. Асаблівая крытычная ўвага надаецца праблеме “вызвалення” і “аб’яднання” Заходняй Беларусі з БССР у 1939 г. і ўсталявання там савецкай улады.
Аўтар паставіў перад сабою даволі відавочную, але гэтым і арыгінальную задачу: паглядзець на пачатак Другой сусветнай вайны з рацыі беларускіх палітычных і нацыянальных інтарэсаў. Дзякуючы гэтаму даўно вядомыя факты і ацэнкі атрымалі іншае гучанне і вымярэнне. Беларускі погляд на пачатак вайны дазваляе зрабіць цалкам новыя і нечаканыя высновы.
Галоўная думка кнігі — Другая сусветная вайна пачалася для Беларусі менавіта ў 1939 годзе, а не праз два гады, пасля нападу фашысцкай Германіі на СССР. Аўтар ушчэнт разбівае штампы пра “вызваленчыя” матывы ў палітыцы сталінскага Савецкага Саюза адносна Заходняй Беларусі, створаныя савецкай ідэалагічнай машынай. Вялікае месца ў выданні таксама адводзіцца рэакцыям грамадства на палітыку новай савецкай улады на заходнебеларускіх землях у першыя гады Другой сусветнай вайны.
Лёгкасць выкладання і сакавітасць жывой беларускай мовы робяць кнігу цікавай для самага шырокага кола чытачоў.

ЗМЕСТ
ПРАДМОВА
РАЗДЗЕЛ I
На парозе новай эпохі: свет і Беларусь пасля Першай сусветнай вайны
РАЗДЗЕЛ II
Шлях да верасня 1939 года: Беларусь і суседзі паміж дзвюма сусветнымі войнамі
РАЗДЗЕЛ III
Выбух Другой сусветнай вайны: беларускае вымярэнне
РАЗДЗЕЛ IV
Усталяванне савецкай улады ў Заходняй Беларусі: механізмы і працэсы
ЗАКЛЮЧЭННЕ
Фрагмент прадмовы
Падзеі 1939 г., звязаныя з пачаткам Другой сусветнай вайны, не ўзніклі на голым месцы. Да іх чалавецтва ішло два дзесяцігоддзі. Пра гэта апублікавана нямала кніг і артыкулаў. Аднак у іх шматлікасці не знаходзіцца месца факусіраванню на беларускай краіне і яе народзе. А такі погляд, між іншым, выяўляе дадатковыя грані гістарычных падзей, часам нечаканыя павароты — як беларускай гісторыі, так і агульнаеўрапейскіх міжнародных адносінаў. Сёння, калі мінула тры чвэрці стагоддзя і жывых сведкаў становіцца ўсё меней, асабліва важна асэнсаваць шмат у чым шырокавядомы факталагічны матэрыял, прадставіўшы яго як праз прызму бачання тагачасных беларусаў, так і з гледзішча рацыі Беларусі як сучаснай дзяржавы і суб’екта міжнароднай палітыкі. Гэтая работа і пакліканая дапамагчы разабрацца ў падзеях, якія паклалі пачатак Другой сусветнай вайне на Беларусі.
Products You May Like
У кнізе беларускага гісторыка зь Беластоку Алега Латышонка сабраныя пад адной вокладкай асноўныя напісаныя ім творы, датычныя розных пытаньняў беларускай гісторыі ад сівой старажытнасьці і амаль да нашых дзён. Як адзначае сам аўтар у прадмове, яму здаўна не давала спакою пытаньне "Адкуль пайшла беларуская зямля?", і ў большасьці тэкстаў з гэтага выданьня ён імкнецца даць на яго адказ.
Пад адной вокладкай сабраныя эсэ Вольгі Бабковай па гісторыі штодзённасці Вялікага Княства Літоўскага XVI—XVII стст. Аўтарка не імкнецца вытлумачыць жыццё людзей познага Сярэдневечча і пачатку Новага часу, адно спрабуе адчуць тагачасныя колеры і смакі. Шматгадовая праца са старажытнымі рукапіснымі дакументамі дала магчымасць аўтарцы адгукнуцца ўласным голасам на «экзістэнцыяльнае рэха», якое паўстала паміж часам цяперашнім і часам мінулым.
Гэтая кніга — спроба напісаць гісторыю Гародні ХХ стагодзьдзя з гледзішча культурнай антрапалёгіі. Яе базай паслужылі вусныя аповеды гарадзенцаў, архіўныя пошукі, а таксама ранейшая гістарыяграфія, да якой аўтар ставіцца падкрэсьлена крытычна. Адказ на пытаньне, як узьнікла беларуская Гародня, даецца з улікам мясцовай гісторыі фармаваньня трох нацыянальных праектаў — польскага, савецкага і ўласна беларускага — на сутыку трох краін — Беларусі, Польшчы і Літвы.














