Мама Му на арэлях
25.50 BYN
Size: 230x290 mm
Weight: 410 g
Purchase
out of stock
Description
Тэкст Юя Вiсландэр і Тумас Вісландэр; мастак Свэн Нурдквіст; пераклад са шведскай мовы Надзі Кандрусевіч. – Мінск: Надзея Кандрусевіч, 2018. – 26 с. Цвёрдая вокладка.ISBN 978-985-90452-8-8
"Звычайныя каровы пасвяцца на лузе. Адпачываюць, жуюць, вылупіўшы вочы. А потым яны ідуць у кароўнік, і там іх дояць. І яны гэтым задаволеныя", – мяркуе Крумкач. Але нашая няўрымслівая Мама Му трымаецца іншай думкі. Яна прагне адкрываць для сябе новыя і новыя далягляды. Гэтым разам ёй заманулася пагушкацца на арэлях. А што з гэтага атрымалася, чытайце ў кнізе.
© Jujja Wieslander, тэкст, 1993
© Sven Nordqvist, ілюстрацыі, 1993
© Rabén & Sjögren, 2019
© Надзя Кандрусевіч, пераклад на беларускую мову, 2019
© Выданне на беларускай мове. ІП Кандрусевіч Надзея, 2019
ФРАГМЕНТ З КНІГІ
— Ты ж карова, Мама Му, — сказаў ён. — Дзіўная, вядома, але карова. А каровы. Не. Гушкаюцца.
— Так, — адказала Мама Му. — Вельмі шкада, што каровы не гушкаюцца на арэлях.
— Шкада?! — закрычаў Крумкач. — КАР! Каровы пасвяцца на лузе. Адпачываюць, жуюць, вылупіўшы вочы. А потым яны ідуць у кароўнік, і там іх дояць. І яны гэтым задаволеныя.
— А ты быў бы задаволены, Крумкач? — запыталася Мама Му.
— Я — не! — абурыўся Крумкач. — Я ж Крумкач!
— Вось і я таксама не задаволеная, — сказала Мама Му...

Products You May Like
У ілюстраванай кнізе сабраныя беларускія народныя прыказкі і прымаўкі на тэмы прыроды, сям’і, працы, навучання, сяброўства ды інш. Зборнік будзе цікавы дзецям дашкольнага і малодшага школьнага ўзросту, бацькам, выхавальнікам ды настаўнікам.
Казачная аповесьць "Малы і Карлсан-з-даху" — першая з сусьветнавядомага цыклю аповесьцяў славутай швэдзкай пісьменьніцы Астрыд Ліндгрэн (1907—2002), якой сёлета (2007) 14 лістапада споўнілася б 100 гадоў. Кніга ў цьвёрдай вокладцы і аздобленая каляровымі ілюстрацыямі.
Адрыян — юнак з незвычайным дарам: ён умее чытаць думкі коней. Здавалася б, ад такога ўмення карысці няшмат. Але менавіта ад коней хлопец даведваецца пра чужыя сакрэты. Адрыян ведае, як адшукаць скарбы, і чакае, што яму за гэта добра заплоцяць. Аднак усё ляціць дагары нагамі, калі чарговы конь аказваецца аднарогам, а замоўца — хітрым разбойнікам…
Прыгодніцкае фэнтэзі для падлеткаў і дарослых, якія дагэтуль любяць казкі.














