Мама Му будуе дамок
9.20 BYN
Size: 220x290 mm
Weight: 450 g
Purchase
out of stock
Description
Тэкст Юя Вісландэр; малюнкі Свэн Нурдквіст; пераклад са шведскай Надзея Кандрусевіч. — Мінск: Мастацкая літаратура, 2014. — 28 с. Цвёрдая вокладка.Паводле ідэі Юі і Тумаса Вісландэраў.
Пераклад зроблены паводле выдання: Jujja Wieslander, Sven Nordqvist. Mamma Mu bygger koja. Stockholm : Natur & Kultur, 2012.
Мама Му не хоча сумаваць. Яна ўвесь час вучыцца чамусьці новаму. Напрыклад… будаваць дамок! Гісторыя пра карову, якая праз мэтанакіраванасць, веру ў сябе і стараннасць, а таксама насуперак перасцярогам сябра Крумкача робіць фантастычныя рэчы!
Фрагмент з кнігі
— А цяпер я хачу пабудаваць дамок, — сказала Мама My.
Крумкач не даў веры сваім вушам.
— Дамок? — паўтарыў ён.
— Му-у, — сказала Мама My — Дамок. На дрэве.
— На дрэве? — перапытаў Крумкач. — He, не, не!
Ён пачаў прамаўляць вельмі павольна і выразна:
— Ты карова, Мама My. Паўтарай за мной: “Я — карова. Каровы не лазяць па дрэвах і не будуюць дамкоў”. Кажы гэта.
— Зараз мне трэба знайсці малаток і цвікі...

Products You May Like
Дзюнэ самая шчаслівая дзяўчынка на свеце. Асабліва калі яна ідзе ў школу. Як цудоўна ўсё пачынаецца! У Дзюнэ з’яўляецца сяброўка!
Але здараецца штосьці, чаго Дзюнэ не чакае. А пасля яшчэ і яшчэ…
Таямніцу Сямі Камянёў можа раскрыць толькі той, каго старажытныя летапісы называюць Дастойным. Хлопец Ясь, які апынуўся ў дзівоснай краіне Эферыі, спрабуе разгадаць схаваную ў вяках загадку крышталёў, каб выратаваць жыццё сваёй сяброўкі і вызваліць Эферыю ад прыгнёту злога самазванца.
Для ўсіх аматараў птушак — дзяцей і дарослых — мы зрабілі размалёўкі, якія дапамогуць дазнацца болей пра птушак Беларусі, вывучыць назвы птушак на беларускай і расейскай мовах і, натуральна, адпачыць за прыемным баўленнем часу.














