Дзеткам

Кнігі

Christmas gift

Comics

Journals and almanacs

Tales

Аўдыёкнігі

Выдавецтвы

Календары

Музыка

Рознае

Authors

Стапеліі
4.20 BYN
Size: 95x140 mm
Weight: 155 g

Purchase

out of stock
ГаліяфыPoetryСэрыя "Другі фронт мастацтваў"Жыбуль Віктар

Description

Вершы. — Мінск: Галіяфы, 2012. — 220 с. — (Другі фронт мастацтваў).

ISBN 978-985-6906-61-2

У параўнанні з іншымі зборнікамі Віктара Жыбуля ("Прыкры крык", "Дыяфрагма") гэтая кніга вылучаецца большай філасафічнасцю і змрачнаватай, хоць месцамі і іранічнай, танальнасцю, са зваротам да вострых праблемаў свету рэальнага і свету ірэальнага. Паэт вымалёўвае своеасаблівую галерэю грабляў, на якія можна наступіць у пошуках адказаў на спрадвечныя пытанні. Напэўна, схільнасць аўтара да парадоксаў паўплывала і на выбар назвы зборніка: стапеліі — паўднёваафрыканскія кветкі, "вельмі эстэтычныя" з выгляду, але са спецыфічным малапрыемным пахам, які нагадвае гнілое мяса.

Рэпартаж з прэзэнтацыі кнігі (Часопіс “Прайдзісвет”)


ЗМЕСТ Паглядзець змест цалкам


Вершатворчасць Віктара Жыбуля — прыкметная з'ява ў сучаснай беларускай паэзіі. Сярод "бумбамлітаўскіх" наплываў і расплываў яна вылучаецца сваёй класічнасцю... З поўнай падставай пра Віктара Жыбуля можна сказаць вядомымі словамі, што ён не шукае, а знаходзіць.

Алесь Разанаў

     *****

Паэт любіць павычварацца, але робіць гэта таленавіта, і ягоныя фантасмагорыі ўспрымаюцца як своеасаблівы рэалізм нашага вар'яцкага часу.

Міхась Скобла

     *****

...ён ужо паспеў заваяваць прызнанне... сваімі вельмі своеасаблівымі творамі, у якіх жудаснае гарманічна пераплятаецца з камічным, а лірычнае абавязкова выклікае ўважлівага чытача да суперажывання.

Альгерд Бахарэвіч

Product Reviews

Login or Register to write the first review.