Дзеткам

Кнігі

Christmas gift

Comics

Journals and almanacs

Tales

Аўдыёкнігі

Выдавецтвы

Календары

Музыка

Рознае

Authors

Забойства ва «Усходнім экспрэсе»

Забойства ва «Усходнім экспрэсе»
33.00 BYN
Size: 130x200 mm
Weight: 370 g

Purchase


Выдавец Логвінаў ІгарProseПеракладыДэтэктывыКрысці Агата

Description

Забойства ва «Усходнім экспрэсе» : раман / Агата Крысці ; пераклад з англійскай Аляксандры Дзмітранок. – Вільня : Логвінаў, 2024. – 294 с.
Агата Крысці / Agatha Christie
ISBN 978-609-392-031-8

Рэцэпт ідэальнага герметычнага дэтэктыва: некалькі дзён снегавой пасткі, вагон міжнароднага цягніка, труп у замкнёным знутры купэ, трынаццаць пасажыраў і адзін Эркюль Пуаро – змяшаць, прыправіць драбочкам Еўропы 30-х мінулага стагоддзя і падаваць у інтэр'еры ар-дэко.

Забойства ва «Усходнім экспрэсе» — адзін з найбольш папулярных раманаў каралевы брытанскага дэтэктыва. Раман Агаты Крысці, што перажыў больш за дзясятак перавыданняў на мове арыгінала, шмат пастановак і дагэтуль натхняе рэжысёраў на экранізацыі, дайшоў да носьбітаў больш чым ста моў, а цяпер ёсць і ў нас — па-беларуску.

ЗМЕСТ Разгарнуць

ФРАГМЕНТ З КНІГІ Разгарнуць

Product Reviews

Login or Register to write a review.
Nathalie Dorochkevitch
04.05.2025 - 16:02:05
Вельмі спадабалася. Агата Крысці заўсёды захапляе. Прыгожае выданне. Добры пераклад. Чытаецца вельмі лёгка.

Products You May Like

Рознэр Ян
Драматычны аповед пра падзеі, звязаныя са смерцю і пахаваннем жонкі Яна Рознэра Зоры. Гэта высокастылёвы суплёт успамінаў і рэфлексій аўтара, у якім крытычна адлюстроўваецца таталітарызм эпохі “нармалізацыі”, ствараецца шэраг партрэтаў тагачасных постацяў славацкай культуры і палітыкі.
Захарэвіч Кацярына
Пятнаццацігадовая Бася не ўяўляла, хто яна такая, пакуль у дзверы іх з мамай хаты не пастукаліся жаўнеры князя Свету. Яны вышукваюць адметных — расу, якую чамусьці вельмі не любяць звычайныя людзі. Схавацца ад пераследу можна толькі ў паселішчы сярод глухога лесу за непаслухмянай Хітрай ракой. Як толькі Бася зачыняе дзверы хаты, шляху назад для яе не застаецца…
Падбярэзскі Дзмітрый
Зборнік прозы Дзмітрыя Падбярэзскага “Брыдкія аповяды” складаецца з апавяданняў і аповесці, напісаных у розныя гады. Большасць з іх друкавалася ў перыёдыцы, аднак кніга змяшчае творы, што прапаноўваюцца чытачу ўпершыню. Стылістыка кнігі рэзка вагаецца ад трэш-фэнтэзі да жорсткага рэалізму, што і прадыктавала назву кнігі.