Зязюля пракукуе заўтра…
12.00 BYN
Size: 130x200 mm
Weight: 350 g
Purchase
Description
Кніга прозы. — Мінск: Кнігазбор, 2014. — 272 с. — (Бібліятэка Саюза беларускіх пісьменнікаў “Кнігарня пісьменніка”, выпуск 54).ISBN 978-985-7089-89-5.
У кнігу выдатнага майстра беларускай прозы Анатоля Кудраўца ўвайшлі выбраныя апавяданні і аповесць, якія раскрываюць змястоўнае багацце, стылістычную каларыстыку і грамадзянскую актуальнасць яго прозы.
“Ён сярод нашага брата пісьменьніцкага вызначаўся тым, што надаваў значэньне ня столькі сваёй асобе, колькі непасрэдна сваёй справе. Ён быў пісьменьнік, які любіў ня столькі сябе ў літаратуры, колькі любіў у літаратуры, у сваіх кнігах, у творчасьці сваёй свайго галоўнага героя. А галоўны герой яго — крэўны, карэнны беларус”. (Анатоль Вярцінскі)
ЗМЕСТ Паглядзець
Пра аўтара Паглядзець
Фрагмент з кнігі Паглядзець
Products You May Like
У арыгінальнай прозе і эсэістыцы польскага пісьменьніка Бруна Шульца (1892—1945) аўтабіяграфічныя матывы і рэаліі жыцьця габрэяў даваеннай польскай Галіччыны ствараюць аснову гратэскава-фантастычных відзежаў, у якіх паэтыка сну пераплятаецца з сымболікай сьвядомасьці.
У гэтай кнізе Адама Глобуса сабраныя партрэты выдатных майстроў літаратуры і мастацтва. Іх усіх добра ведае аўтар, таму чытач убачыць шмат асабістага і кранальнага, таго, пра што не змогуць напісаць іншыя. На першы погляд, суб’ектывізм Глобуса можа падавацца занадта катэгарычным, але яго кампенсуе шчырасць і праўдзівая любоў да апісаных творцаў.
Пра гэтую кніжку Алеся Місуны нехта скажа: «Кніжка ўспамінаў». І будзе мець рацыю, бо нават пад павелічальным шклом у ёй не знойдзеш хоць друбінкі выдуманага. Усё было! І ўсё ж гэта больш, чым успаміны. Гэта — малюнак, дзе за буйнымі, кожным разам нечаканымі і глыбокімі зместам слядамі пэндзля, відаць тыя падзеі, тыя людзі з іх светаадчуваннем, тое жыццё, часта — змаганне за жыццё… Пярлінкі кароткіх апавяданняў вабяць сённяшняга чытача духам таго даўняга, ужо забытага і незваротнага часу, побыту, сярод якога прайшло маленства аўтара.














