Калісьці ў Браціславе. Маё жыццё з Оскарам Л.
Description
Раман / Пераклад са славацкай Паўла Раагі. — Мінск: Зміцер Колас, 2012. — 270 с. Цвёрдая вакладка.ISBN 978-985-6992—21-9
Пераклад зроблены паводле Žo Langerová. Vtedy v Bratislave. Môj žyvot s Oskarom L. (Bratislava: Albert Marenčin — Vydavateľstvo PT, SNM — Múzeum žydovskej kultúry, 2010.
Напісаны ў бліскучым літаратурным стылі аўтабіяграфічны раман Жо Лангеравай (1912—1990) распавядае пра няпросты лёс, які выпаў на долю аўтаркі: ад поўных наіўнымі надзеямі даваенных гадоў да цяжкіх часоў эміграцыі ў ЗША падчас фашысцкае акупацыі, не меней жорсткага перыяду пасля вяртання ў сталінізаваную Чэхаславакію, дзе па надуманым абвінавачанні быў арыштаваны яе муж, да адлігі 1960-х і Пражскай вясны, а з ёю новай акупацыі, гэтым разам савецкай, і новай эміграцыі, ужо канчатковай, — у Швецыю. Намаляваная аўтарам карціна, якая ёсць адбіткам асноўных падзеяў ХХ стагоддзя, не пакідае абыякавым ніводнага чытача.
Уводзіны Паглядзець уводзіны цалкам
Products You May Like
Аўтары нумару: Уладзімер Арлоў, Вольга Гапеева, Мікола Захаранка, Васіль Зуёнак, Віктар Казько, Станіслаў Ежы Лец, Вінцэсь Мудроў ды іншыя.
Цяпер усё апублікаванае А. Бабарэкам пры жыцьці выглядае толькі надводнай часткай айсбэргу, бо большая частка таго, што стваралася пісьменьнікам, у друк ня трапіла. Шмат што засталося ў чарнавіках, накідах, плянах–схемах. Такім чынам, сёньня зьявілася магчымасьць адэкватнай ацэнкі творчасьці і асобы Адама Бабарэкі, а таксама літаратурнага працэсу 1920—30–х гг. увогуле.
У кнігу лірычнай прозы Адама Глобуса “Толькі не гавары маёй маме…” сабраныя кароткія аповесці пра каханне і суперажыванне, пра лютасць і мужнасць, пра здзіўленне і гідкасць. Ёсць у кнізе і аповесць іранічная, а таксама — кароткі раман пра лёгкае расчараванне.












