Выбраная паэзія
7.50 BYN
Size: 110x150 mm
Weight: 130 g
Purchase
Description
Выбраная паэзія / Нікалаус Ленау; пераклад з нямецкай Лявона Баршчэўскага. – Мінск : Выдавец Зміцер Колас, 2023. – 100 с – (Паэты планеты).
ISBN 978-985-23-0209-8.
Пераклад выкананы паводле выдання:
Nikolaus Lenau. Sämtliche Werke und Briefe. Hrsd. v. Walter Dietze. Bde 1 und 2 Leipzig, Frankfurt a. M.: Insel-Verlag, 1970.
Нікалаус Ленау (1802–1850) – нямецкамоўны паэт, народжаны на славянска-вугорска-румынскім памежжы колішняй Аўстрыйскай імперыі Габсбургаў. Яго творчасць, з аднаго боку, абапіралася на традыцыі еўрапейскага рамантызму, а з другога, у ёй знайшла увасабленне эстэтыка плыні «бідэрмаер», якая імкнулася адрадзіць асобныя дарамантычныя мастацкія каштоўнасці.
ЗМЕСТ Паглядзець
Верш з кнігі
Па доўгай сцюжы стала цёпла так –

Веснавыя вітанні
(Frühlingsgrüße)
Па доўгай сцюжы стала цёпла так –
Прынёс пралескі мне хлапчук-жабрак.
Як сумна, што даводзіцца вясне
Праз нэндзу дасылаць вітанні мне!
Ды той букет – зарука ясных дзён –
Мілейшы тым, што з рук гароты ён.
Так да нашчадкаў боль наш данясе
Вясны святлейшае вітанні ўсе.
Products You May Like
Стэйн Стэйнар (1908-1958) – ісландскі паэт, які, пачаўшы з вострасацыяльных традыцыйных вершаў, пад уплывам сюррэалізму перайшоў да эксперыментаў з абстрактнымі стылямі і фактычна стаў пачынальнікам мадэрнізму ў паэзіі Ісландыі.
Гэта каштоўнае выданне дазваляе зразумець драматычны стан адной з самых значных беларускіх паэтак ХХ стагоддзя, што пражыла яркае, але кароткае жыццё, адчуць смак дынамічнай беларускай паэзіі 1920-х гадоў, а галоўнае – вярнуць у гісторыю нашай літаратуры імя неардынарнай асобы і творцы – Зінаіды Бандарынай. Кніга яе выбранай паэзіі "Да новага заўтра" ўключае як вершы з прыжыццёвых зборнікаў і перыядычных выданняў, так і творы, якія нідзе не друкаваліся.
Габрыэла Містраль – псеўданім чылійскай паэткі Люсілы Гадой Алькаяга (Lucila de María Godoy Alcayaga, 1889–1957), лаўрэата Нобелеўскай прэміі ў галіне літаратуры. Беларускія пераклады яе найлепшых вершаў выкананыя класікам нашай паэзіі Рыгорам Барадуліным у цесным супрацоўніцтве з Карласам Шэрманам.