Снежная сястра
37.80 BYN
47.50 BYN
Size: 240x240 mm
Weight: 1320 g
Purchase
out of stock
Description
Снежная сястра / Мая Лундэ ; мастачка Ліса Айсата ; пераклад з нарвежскай Юлі Цімафеевай. — Мінск : А. М. Янушкевіч, 2020. — 192 с. : іл. Цвёрдая вокладка.

ISBN 978-985-7210-67-1.
Прыгожая і кранальная калядная гісторыя, якая ўмомант стала сусветным бестселерам. Нарвежская пісьменніца Мая Лундэ (Maja Lunde) разам з мастачкай Ліса Айсата (Lisa Aisato) стварылі чароўны свет, у якім знайшлося месца і цёплым пачуццям, і горкім сямейным перажыванням, і чаканню каляднага цуду, што заўсёды спраўджваецца. Любоў і сяброўства перамогуць боль ад страты — так вучыць нас гэтая гісторыя.
Вось-вось надыдзе Раство, а з ім і Дзень нараджэння Юліяна. Калядны час зазвычай самы радасны ў годзе, час, калі ўпрыгожваюць ялінку, запальваюць свечкі, калі паветра напаўняецца водарам мандарынаў, какавы і імберцавага печыва. Толькі сёлета ўсё не так, як заўжды, нібы Раство ў іх дома адмянілі.
Але раптам Юліян сустракае жыццярадасную Хэдвіг. Дзяўчынка паказвае яму, якім цудоўным бывае Раство, і дае надзею, што яно ўсё роўна прыйдзе. Толькі вось у доме, дзе жыве Хэдвіг, адбываецца нешта загадкавае. Што за дзіўны стары наведваецца сюды? І які сакрэт хавае сама Хэдвіг?
Нарвежская пісьменніца Мая Лундэ і мастачка Ліса Айсата стварылі прыгожую і кранальную калядную гісторыю. Кніга адразу зрабілася сусветным бестселерам і ўжо была перакладзеная на 30 моваў.

Products You May Like
Вершаваная казка вядомага паэта, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі Генадзя Бураўкіна (1936–2014) вучыць свайго маленькага чытача асновам дабрыні і спагады.
Карысная і займальная кніжачка для самых маленькіх дзяцей пра тое, як вырабляецца воўна, ніткі і розныя рэчы з іх.
У кнігу увайшлі найлепшыя казкі двух класікаў румынкай літаратуры Іона Крангэ і Пэтрэ Іспірэску.