Дзеткам

Кнігі

Christmas gift

Comics

Journals and almanacs

Tales

Аўдыёкнігі

Выдавецтвы

Календары

Музыка

Рознае

Authors

Як пазбыцца Маматута

More images

Click to enlarge
18.00 BYN
Size: 125x210 mm
Weight: 290 g

Purchase


ProsePoetryKoska (выдавецтва Надзеі Кандрусевіч)Мартысевіч Марыя

Description

Як пазбыцца Маматута: дзіцячыя вершы для дарослых / Марыя Мартысевіч ; рысункі Андрэя Пакроўскага. – Мінск: Надзея Кандрусевіч, 2020. – 68 с. Цвёрдая вокладка.

Абмежаваньне па ўзросце – 18+.

ISBN 978-985-90541-4-3

Самыя сапраўдныя дзіцячыя вершы для дарослых. Герой кнігі нібыта гаворыць ад сябе, але вельмі часта прамаўляе маміны думкі, татавы словы. І разам з тым у яго праразаецца свой голас — голас чалавека, які залежны ад бацькоў, але адначасова прагне свабоды і самастойнасці.


АД АЎТАРКІ

Мама зрабіла пакой «для юнага капітана»,
ды не заўважае, што карабель – пірацкі,
што ветразь парваны, палуба расхістаная
і балансуюць на рэі аднаногія цацкі.

Тата майструе мэблю «для маленькай прынцэсы»
ды не здагадваецца, што прынцэса – разбойніца,
Што ёй бы не лялечны, а паляўнічы дамок,
Пад ногі – скуру трафейнага Віні-Пуха,
што ў шафе ціхутка плача палонны рыцар,
а гэта мілая нянечка заўтра звольніцца.

І пакуль мама з татам глядзяць тэлевізар у зале,
дзеці спускаюцца з вежаў, высаджваюцца на бераг,
зрываюць сліняўчыкі, якія ім навязалі, малююць сваю гісторыю на шпалерах.

ЗМЕСТ Паглядзець

Product Reviews

Login or Register to write the first review.

Products You May Like

Мудроў Вінцэсь
Гэтую кнігу празаіка складаюць стракатыя — па форме і змесце — апавяданні, у якіх аўтар кідае рэтраспектыўны позірк у мінулае і спрабуе зазірнуць у будучыню.
Кайс Марына
Чаму на старонках няма нумароў? Дзеля чаго след застаецца пустым? Ці расказвае кніга толькі пра чалавека, прапануючы рухацца скрозь гульню ў словы? Як перакрыжоўваюцца формы ценяў на дрэвах, камянях і паперы з пошукам працягу ў апошняй кропцы? Куды знікае чалавек і навошта яго знаходзіць? Ці з’яўляецца адказ адзіным водгукам на пытанне? Адкуль пачынаецца кніга?
Топал Яхім
Раман Яхіма Топала "Цэх д'ябла" – гэта літаратурныя раскопкі вусцішнай гісторыі ХХ стагоддзя, пераплеценыя з сюррэалістычным дзеяннем, якое вялікай часткай адбываецца ў Беларусі, праўда, Беларусі фантомнай, але, тым не менш, лёгка распазнавальнай. Раман быў выдадзены ў 2009 годзе, і з таго часу выйшаў у розных краінах у перакладах амаль на два дзясяткі моваў. Яхім Топал (нар. у 1962 г.), адзін з найбольш вядомых у сучасным свеце чэшскіх пісьменнікаў, за гэтую кнігу быў уганараваны прэміяй Яраслава Сайферта і прэміяй Міжнароднага ПЭН-клуба.