Эпідэмія ружаў
Description
ISBN 978-609-8213-07-2
“Эпідэмія ружаў” — не проста кніга, пад вокладкай якой сабраныя старыя і новыя вершы Вальжыны Морт. Гэта чарадзейны сад, дзе побач растуць боль і радасць, любоў і вусціш, жорсткасць і меланхолія. Сад, у якога няма агароджы, сад, дзе валадараць цені і дзе кожны сам за сябе.
Аўтарка пашырае не толькі межы мовы – праз гэтую паэзію сам свет выяўляе сваю бяскрайнасць.
Аднак, нягледзячы на гэта, чытач трымае ў руках вельмі беларускую кнігу. "Эпідэмія ружаў" – у пэўным сэнсе вяртанне Вальжыны да нашага чытача. Вяртанне вельмі своечасовае і важнае.
ЗМЕСТ Паглядзець
Products You May Like
Анакрэон (каля 572 – каля 485 гг. да н. э.) – старагрэцкі паэт, жыццялюбная лірыка якога, дайшоўшы да нашчадкаў у невялікіх фрагментах, натхняла новыя і новыя пакаленні паэтаў у самых розных краінах свету. У дадатку змешчаны ўзоры іншай грэцкай анакрэантычнай паэзіі.
Габрыэла Містраль – псеўданім чылійскай паэткі Люсілы Гадой Алькаяга (Lucila de María Godoy Alcayaga, 1889–1957), лаўрэата Нобелеўскай прэміі ў галіне літаратуры. Беларускія пераклады яе найлепшых вершаў выкананыя класікам нашай паэзіі Рыгорам Барадуліным у цесным супрацоўніцтве з Карласам Шэрманам.
Змітрок Бядуля (сапраўднае Шмул Плаўнік, 1886–1941) – класік беларускай літаратуры, габрэй з паходжання. Аўтар адметных паэтычных твораў, у тым ліку лірычных імпрэсій і абразкоў.














