Дзеткам

Кнігі

Christmas gift

Comics

Journals and almanacs

Tales

Аўдыёкнігі

Выдавецтвы

Календары

Музыка

Рознае

Authors

Неверагодныя гісторыі на дабранач

More images

Click to enlarge
37.00 BYN
Size: 170x240 mm
Weight: 810 g

Purchase

out of stock
ProseЛітаратура для дзяцейПеракладыЯнушкевіч (выдавецтва)Сусьветная клясыкаМозэр Эрвін

Description

Неверагодныя гісторыі на дабранач / Эрвін Мозэр ; пераклад з нямецкай Сяргея Матыркі. — Мінск : А. М. Янушкевіч, 2019. — 240 с. : іл. Цвёрдая вокладка.
Эрвін Мозэр / Erwin Moser
ISBN 978-985-7210-16-9.

Пераклад зроблены паводле выдання:
Moser E. Fantastische Gute-Nacht-Geschichten. Weinheim: Beltz & Gelberg, 2011.


88 гісторый на дабранач з ашаламляльнага свету Эрвіна Мозэра!

Каты і мышы, тыгры і кенгуру, а таксама многія іншыя вялікія і маленькія героі перажываюць прыгоду за прыгодай, знаходзяць сапраўдных сяброў, канструююць неймаверныя машыны і дзівосныя апараты, пераходзяць пустыні, пераплываюць моры-акіяны і нават ляцяць у космас. Акрабаты цырка Кацціні паказваюць цуды эквілібрыстыкі, мышка Ліманэла ўтаймоўвае леапарда, а адважны парсючок пераканае ўсіх у сваёй мужнасці. Вясёлыя і захапляльныя гісторыі, дзівосныя і цікавыя малюнкі — каб чытаць, слухаць і фантазіраваць.


ПРА АЎТАРА

Эрвін Мозэр (1954–2017) – аўтар мноства маляўнічых кніг для дзяцей. Аўстрыйкі пісьменнік адзначаны шматлікімі літаратурнымі ўзнагародамі, у тым ліку прэміямі “Сава” (Японія) і “Пацукалоў” горада Гамельн, уганараваны знакам пашаны “За заслугі перад Венай”. Яго творы неаднаразова намінаваліся на Нямецкую кніжную прэмію для дзяцей і юнацтва. Сёння гісторыі Эрвіна Мозэра ўвайшлі ў канон сусветнай дзіцячай літаратуры.


ЗМЕСТ Паглядзець

ФРАГМЕНТ З КНІГІ. Кот кнігалюб Паглядзець

Product Reviews

Login or Register to write the first review.

Products You May Like

sale
Скурко Андрэй
Азбука цудоўнага дзіцячага аўтара і перакладчыка Андрэя Скурко — трэцяя ўласная кніга пісьменніка, але для маленькіх чытачоў яна можа стаць першай, галоўнай, якая дапаможа з дапамогай дасціпных вершыках вывучыць літары і навучыць складаць іх у словы. У гэтым дапамогуць і яскравыя маляўнічыя ілюстрацыі, і ўжо пазнавальны чытачам аўтарскі стыль, ягоная здольнасць знайсці з дзецьмі агульную мову.
Лаюк Міраслаў
“Заўрык” – пра тое, як сям’я стэгазаўраў чакае малыша і як мяняецца іх жыццё. Як галоўны герой – старэйшы Заўрык – пасля нязгоды і крыўды ўсё ж прымае свайго малодшага браціка Стэга. Гэту кнігу добра чытаць у любой сям’і, дзе ёсць, альбо плануецца некалькі дзяцей: яна дае падставу абмеркаваць праблемы і непаразуменні паміж братамі ды сёстрамі. А пасля звярнуць іх увагу на каштоўнасць адно аднаго, дапамагчы дзецям прымаць і любіць сваіх сямейнікаў.
Лагеркранц Роўз, Эрыксан Эва
Дзюнэ самая шчаслівая дзяўчынка на свеце. Асабліва калі яна ідзе ў школу. Як цудоўна ўсё пачынаецца! У Дзюнэ з’яўляецца сяброўка! Але здараецца штосьці, чаго Дзюнэ не чакае. А пасля яшчэ і яшчэ…