Каталіцызм на паграніччы
12.00 BYN
Size: 145x215 mm
Weight: 370 g
Purchase
Description
Адносіны каталіцкай царквы да ўкраінскага і беларускага пытання ў Польшчы ў 1918—1925 г. / Пераклад з польскай Яна Зэліньскага; Навук. рэд. Г. Сагановіч. — Мінск: Медысонт, 2009. — 304 с. — (Бібліятэка часопіса “Беларускі Гістарычны Агляд”).ІSBN 978-985-6887-41-6
У кнізе ўпершыню ўсебакова дасьледуюцца складаныя нацыянальна-рэлігійныя праблемы ўсходняга памежжа адроджанай польскай дзяржавы — абшару сутыкненьня і ўзаемапранікненьня розных культураў, веравызнаньняў і нацыянальных традыцыяў, на якім яшчэ захоўвалася памяць пра супольнае жыцьцё народаў даўняй Рэчы Паспалітай. Аўтар выкарыстаў малавядомыя дакумэнты і матэрыялы як з польскіх, так і з замежных архіўных збораў.
Пераклад зроблены паводле выданьня Maciej Mróz. Katolicyzm na pograniczu, Kościół katolicki wobec kwestii ukraińskiej i białoruskiej w Polsce w latach 1918—1925. (Toruń: Wydawnictwo Adam Marszałek, 2003.)
Васямнаццаты том кніжнай серыі Бібліятэка часопіса "Беларускі Гістрычны Агляд"
Старонка аўтара на сайце Вроцлаўскага ўнівэрсытэту
ЗМЕСТ Паглядзець змест цалкам
Products You May Like
У кнізе распавядаецца пра адну з найбуйнейшых беларускіх арганізацыяў у ЗША — Беларускі кангрэсавы камітэт Амэрыкі, што дзейнічае ад 1951 г. па сёньня. Аўтар разглядае гісторыю арганізацыі на фоне падзеяў жыцьця беларускай эміграцыі, палітычнага й царкоўнага расколу, а таксама замежнай і ўнутранай палітыкі ЗША.
Аўтары нумару: Ігар Скачыляс (Ігор Скочиляс), Дзмітрый Віцько, Яўген Анішчанка, Наталля Анофранка, Мічыхіра Ясуі (Michihiro Yasui), Тамаш Камусэла (Tomasz Kamusella), Святлана Куль-Сяльверстава, Алесь Смалянчук, Генадзь Сагановіч, Андрэй Чарнякевіч, Зміцер Дрозд, Аляксей Братачкін, Ніна Здановіч, Уладзімір Падалінскі, Сяргей Грунтоў, Аляксандр Цымбал, Андрэй Унучак, Віктар Адзіночанка.
"Выбранае" Льва Акіншэвіча — першае кніжнае выданне спадчыны гэтага беларуска-ўкраінскага гісторыка. У зборнік увайшлі навуковыя артыкулы, прысвечаныя цывілізацыйнай тэорыі, гісторыі беларускага казацтва і права, рэцэнзіі, успаміны, ліставанне, артыкулы пра дзеяча і яго працы, а таксама найпаўнейшая на сёння бібліяграфія даследчыка.














