Рэ/экспазіцыя. Штрыхі да біяграфіі Максіма Багдановіча/ Ірына Мышкавец. – Мінск Выдавец Цымбераў Р.М., 2024. 236 с.: іл. – (Кляйноты). Цвёрдая вокладка.
ISBN 978-985-7334-03-2.
Зборнік артыкулаў уключае матэрыялы, прысвечаныя асабістаму і творчаму шляху класіка беларускай літаратуры Максіма Адамавіча Багдановіча, а так сама яго блізкім, родным, калегам, сябрам. Матэрыялы асвячаюць пошукавую і навукова-даследчую дзейнасць супрацоўнікаў Літаратурнага музея Максіма Багдановіча, будуць цікавы даследчыкам, навукоўцам, аматарам творчасці класіка беларускай літаратуры.
ЗМЕСТ Разгарнуць
ПРАДМОВА
РАЗДЗЕЛ 1. МАКСІМ БАГДАНОВІЧ. ЖЫЦЦЁ І ТВОРЧАСЦЬ
1.1. Зорны храм Паэта
1.2. Эпісталярная спадчына Адама Багдановіча як крыніца інфармацыі да біяграфіі сына
1.3. Невядомы фельетон Максіма Багдановіча
1.4. Новыя факты да біяграфіі Максіма Багдановіча-гімназіста
1.5. Максім Багдановіч – гімназіст. Новыя даты, імёны, факты
1.6. Бальнік Багдановіча
1.7. Максім Багдановіч – студэнт Дзямідаўскага юрыдычнага ліцэя
1.8. Апошні запіс у кнізе лёсаў…
РАЗДЗЕЛ 2. “ВЯНОК” МАКСІМА БАГДАНОВІЧА
2.1. “Вянок” М.Багдановіча: пошукі, знаходкі, перспектывы
2.2. Невядомы лёс вядомых “Вянкоў”
2.3. “Вянок”. Ніколаю Рафаіловічу от автора
2.4. “Вянок” з аўтографам паэта
2.5. Антон Янкоўскі, Арсень Ліс і іх “Вянок”
2.6. Мікола Аляхновіч і яго “Вянок”
РАЗДЗЕЛ 3. РАДАВОД МАКСІМА БАГДАНОВІЧА
3.1. Новыя факты і дакументы да радаводу М.Багдановіча
3.2. Іосіф Малевіч – прадзед Максіма Багдановіча
3.3. “Мілая мая Марылька…”. Штрыхі да партрэта маці паэта Марыі Багдановіч
3.4. Старэйшы брат паэта
3.5. Малы дакумент – вялікая гісторыя
3.6. Максим Богданович и Евгений Секержицкий. Двоюродные по крови, родные по духу
3.7. Багдановічы і Пешкавы. Штрыхі да сямейнага партрэта (па матэрыялах фондаў Літаратурнага музея Максіма Багдановіча)
РАЗДЗЕЛ 4. КОЛА ЗНАЁМЫХ І СЯБРОЎ М.БАГДАНОВІЧА
4.1. Иван Плехан. Крестный отец Максима Богдановича
4.2. Новая імя ў багдановічазнаўстве. Соф’я Эрнэстаўна Арнольдава
4.3. Гісторык Андрэй Кабанаў – настаўнік Максіма Багдановіча
4.4. Штрихи к биографии учителя Ярославской мужской гимназии Владимира Владимировича Белоусова
4.5. “Я вспоминаю дом старинный…”: традиции, быт, атмосфера ярославского дома Кокуевых
РАЗДЗЕЛ 5. МУЗЕЙНЫЯ КАШТОЎНАСЦІ
5.1. Фотаздымак. Сям’я Мякотаў
5.2. Фотаздымак Ягора Багдановіча
5.3. Пра што расказала старая паштоўка
5.4. Падарожжы старога куфра
5.5. “Старое Гродна” – падарунак Людвікі Сівіцкай
СПІС СКАРАЧЭННЯЎ
СПІС ВЫКАРЫСТАНЫХ КРЫНІЦ
ІМЯННЫ ПАКАЗАЛЬНІК
БІБЛІЯГРАФІЧНЫ ПАКАЗАЛЬНІК
ЗМЕСТ
ПРАДМОВА Разгарнуць
Зборнік артыкулаў – ёсць своеасаблівае падвядзенне вынікаў працы ў Літаратурным музеі Максіма Багдановіча за чвэрць стагоддзя. У памяці – першыя крокі, даследаванні, знаходкі і радасць адкрыцця новых фактаў жыцця і творчасці пісьменніка. З часам кола даследчыцкіх інтарэсаў пашырылася ў бок вывучэння жыцця і дзейнасці продкаў М. Багдановіча, а таксама людзей, што былі побач з ім – знаёмых, сяброў, аднакласнікаў, настаўнікаў і калег.
Асаблівая ўвага ў даследаваннях надаецца адзінаму прыжыццёваму зборніку вершаў Максіма Багдановіча “Вянок” (Вільня, 1913). Працягваецца пошук, выяўленне, даследаванне арыгінальных кніг, якія захоўваюцца ў розных музеях, бібліятэках, архівах Беларусі і замежжа, у дзяржаўных установах і ў прыватных асоб. Важным лічу прыцягненне ўвагі да каштоўных музейных прадметаў, незалежна ад таго, захоўваюцца яны ў фондах ці прэзентуюцца ў экспазіцыі Літаратурнага музея М. Багдановіча, мемарыяльных музеях паэта ў Мінску, Ракуцёўшчыне, Яраслаўлі.
Артыкулы, якія ўвайшлі ў дадзенае выданне, публікаваліся ў зборніках дакладаў канферэнцый розных устаноў навукі і культуры Беларусі і замежжа, у часопісе “Роднае слова”, газетах “Літаратура і мастацтва”, “Культура”, “Краязнаўчая газета”, іншых сродках масавай інфармацыі. Артыкулы часткова адрэдагаваны, скарочаны альбо дапоўнены ў сувязі са знаходкамі апошняга часу, суправаджаюцца ілюстрацыямі з фондаў Літаратурнага музея Максіма Багдановіча, іншых устаноў, прыватных архіваў. Выданне дапоўнена імянным паказальнікам і бібліяграфічным спісам.
Шчырыя словы ўдзячнасці майму першаму дырэктару музея, вядомаму багдановічазнаўцу Мікалаю Валянцінавічу Трусу. Словы падзякі – прадстаўнікам радаводнага дрэва М. Багдановіча Максіму Аркадзьевічу Бараховічу (Ніжні Ноўгарад) і Наталіі Уладзіміраўне Сарока (Краснадар), іх родным, а таксама нашчадкам сяброў, знаёмых і калег пісьменніка, разам з якімі мы адкрылі шмат невядомых старонак. Удзячна супрацоўнікам Літаратурнага музея Максіма Багдановіча, папярэднікам і тым, хто зараз працуе, у першую чаргу, Міхаілу Аляксандравічу Бараноўскаму і Алене Уладзіміраўне Кніга, родным і сябрам, якія на працягу гэтых дваццаці пяці гадоў дапамагалі, падказвалі, падтрымлівалі, верылі.
Я ўпэўнена – працяг будзе…
Ірына Мышкавец